ДЗЕДАВІЦА

ЗВЫЧАI
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0

    ЗВЫЧАI

    Звычаі ўсталяваў Бог. Таму трэба трымацца звычаю, калі хочаш, каб Бог не пакараў. Усялякія людзі маюць свой звычай, бо што сяло, то нораў, што галава, то розум, а што край, то звычай, але ўсё ж людзі трымаюцца тых звычаяў, якія пайшлі ад дзядоў ды прадзедаў, бо яны ідуць ад самога Бога.

    Ад самага пачатку свету Бог так даў, што ні горы, ні лес, hi людзі не роўныя. Яны і цяпер не роўныя і ніколі не параўняюцца. Якое чалавеку будзе жыццё на гэтым свеце, яму на раду прызначана, і кожны чалавек ці рана ці позна тое перажыве. Кожны чалавек мае на Небе сваю асабістую зорку: каму добра жывецца, таго зорка ясна гарыць, хораша блішчыць, а ў каго жытка цёмная, таго і зорка цьмяная.

    Даўней людзі ведалі той час, калі да іх смерць прыйдзе. Цяпер, акрамя Бога, ніхто не ведае. Атрымалася гэта так. Ідзе аднойчы Бог па дарозе і бачыць: гародзіць чалавек саломай плот.

    — Чаму ты гародзіш плот саломай? — пытаецца Бог у чалавека.

    — Вядома чаму, — адказвае чалавек. — Я хутка памру. Навошта мне мацнейшы плот? Гэтага даволі будзе на мой век.

    Зразумеў Бог, што нядобра тое, калі чалавек ведае час сваей смерці. Кожны толькі сабе робіць, толькі на свой век, а надалей і не хоча. Падумаў Бог, падумаў і зрабіў так, каб чалавек не ведаў, калі памрэ.

    Цяпер ведаюць пра гэта толькі вельмі праўдзівыя людзі ды і то не больш як за тры дні да канца. Як чалавек памірае, то яго зорка на небе гасне ды падае. Як ні шкада, што памёр родны чалавек, а вельмі плакаць ды ўбівацца няможна, бо яму ў Выраі ці на Тым Свеце будзе вельмі цяжка. Можна толькі прыгаворваць: ён тое слухае, і яму лягчэй становіцца, што яго шкадуюць.

    Крыніца: http://mifijslavyan.ru/stories4/62.htm




    Copyright MyCorp © 2024
    Конструктор сайтов - uCoz