АГОНЬ
Адна з першасных стыхій, якая ўдзельнічала ў акце стварэньня сьвету, у міфалагічных уяўленьнях продкаў супрацьстаіць вадзе. Па адной з вэрсіяў, агонь упершыню трапіў на зямлю разам з Перуном. Бог паслаў яго на зямлю, каб пакараць чорта, які спакусіў першых людзей сьвету — Адама і Еву. Чорт схаваўся за ясенем, а Бог перуном запаліў яго.
З таго часу людзі пачалі разводзіць агонь і карыстацца ім. Агонь мае амбівалентны характар: ён можа сагрэць і накарміць («справядлівы», «свойскі»), а можа і зьнішчыць, спаліць («чортаў агонь»). Асаблівай павагай карыстаўся «жывы» агонь, які здабывалі шляхам трэньня двух драўляных брускоў. Ім падпальвалі саламянае пудзіла на Масьленку, распальвалі купальскае вогнішча (гл. Купальле). На Вялікдзень тушылі «стары» агонь, а праз тры дні ў двары распальвалі такім чынам новы, «малады».
Другі раз гэты ж абрад паўтаралі на Багача, Сямёна або Узьвіжаньне, калі спраўлялі Жаніцьбу коміна. «Жывым» агнём распальвалі вогнішчы з двух бакоў вёскі, каб засьцерагчы жывелу ад эпідэміі. Сымволіка агню шырока выкарыстоўвалася ў вясельнай і пахавальнай абраднасьці. Як надзейны ачышчальны сродак ён павінен быў зьнішчыць усе падробы ведзьмакоў супраць маладых, таму перад тым як вясельны поезд уедзе ў двор, у варотах палілі стары саламяны сноп.
Калі ў сям'і паміраў чалавек, то сьледам за труной у гаршку несьлі гарачыя вугалькі, якія бралі з печы ў хаце памерлага. Гаршчок з вугалькамі пераварочвалі і ставілі на магілу. На Беларусі вядомы звычай «грэць нябожчыка». На другі або на трэці дзень паьсля пахаваньня ў двары памерлага спальвалі стружкі, якія засталіся пасьля габляваньня дошак для труны.
Стаўленьне чалавека да агню як да жывой істоты, якая можа і дапамагчы, і пакараць, паслужыла асновай для ўзьнікненьня цэлай сістэмы рэгламентацый паводзінаў у дачыненьні да яго. Забаранялася пляваць на агонь («будзе вогнік або ўвесь рот і язык абсядуць балячкі»), нельга было заліваць агонь вадой, трэба было дачакацца, каб сам дагарэў і патух. Катэгарычна забаранялася пазычаць агонь чужым людзям і асабліва ў вялікае сьвята. Каб засьцерагчы сваё жытло і гаспадарку ад «перуновых стрэл», на ліштве, над уваходам або на «каньку» хаты выразалі або мацавалі разеткі з выявай знака Перуна. Гл. таксама Зьніч, печ, свечка.
Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary/view/66
ЯК ЛЮДЗІ АТРЫМАЛІ АГОНЬ
Першы агонь беларусы атрымалі ад Перуна. Ад яго стралы-маланкі аднойчы загарэлася жытло. Збегліся людзі, пахапалі галавешкі, ды разнеслі па сваіх жытлах і пачалі ў попеле захоўваць. Аднойчы Бог аднаму старому калёсніку, які акрамя калодак тачыў і верацёны, паслаў шчаслівую думку, каб ён паспрабаваў кружкі на верацёнах вышмульваць ясянёвым клінком, а не нажом вырэзваць, як дагэтуль. — Чаму не, — кажа калёснік сам сабе, — ясень цвярдзей, дык павінен узяць мякчэйшую бярозу.
Паспрабуем. Застругаўшы ясянёвы клінок, прыставіў яго да верацяна, моцна прыціскаючы, і пачаў смычком шморгаць то сюды, то туды, штораз хутчэй. Глянуў — пайшоу дым з верацяна, ды так пахне, бы з вогнішча. Ён далей шморгаць ды яшчэ хутчэй, аж пакуль з верацяна іскры пасыпаліся. Вось так чалавек знайшоў справядлівы агонь. 3 таго часу людзі ўсюды патушылі Перунова цяпельца ды завялі свойскі агонь. I з тае пары сталі лепш жыць.
Пабудаваўшы новае жытло, беларус абавязкова пераносіць агонь са старой печы: без гэтага не будзе ранейшага дабрабыту. Беларусы паважаюць агонь, яго не пакідаюць без ежы, яму кладуць палена, да яго прыстаўляюць гаршчок з вадою. У агонь не плююць, не кідаюць нічога нячыстага. У таго, хто на агонь плюе, на языку садзяцца болькі. Агонь святы, яго Бог даў на пажытак людзям, але з ім трэба абыходзіцца прыстойна, бо калі ён раззлуецца, то наробіць шмат ліха.
Калі што хочуць ачысціць, то яго кідаюць у агонь, нават і самі беларусы ачышчаюцца, скачучы цераз яго на Купалле. Два агні няможна злучаць. У аднага чалавека заўжды агонь не пераводзіўся ў хаце; яго жонка берагла агонь у ямцы, як зрэнку вока. Таму ў хаце было поўна дабра, у хляве вялося шмат жывёлы, а клець заўсёды была поўная. Шанцавала таму чалавеку і на статак, і на хлеб. Аднойчы пайшла жонка таго чалавека дзесь далека ў госці і доўга не вярталася. Тым часам надышла ноч, хутка сцямнела.
Прыбегла да таго чалавека суседка чагосьці пазычыць. Было цёмна, дык яна засвяціла пук лучыны ды так з ёю і ўвайшла ў хату, а каб дарэмна лучына не гарэла, дык яна паклала яе на прыпечку, каля самай ямкі. Тут сышліся разам два агні ды і разгаварыліся. Прынесены агонь кажа: — Давай спалім гэтага гаспадара за тое, што ён мне не робіць пашаны. — Не, — адказвае агонь з ямкі, — мой гаспадар добры чалавек, а яго жонка, бадай, яшчэ лепшая. Яна мяне вельмі шануе, вельмі паважае. Не можна майму гаспадару рабіць ліха. Тут гаспадар падышоў да печы, каб узяць з яе сухое лучыны, ды і пачуў тую гаворку.
Схапіў з прыпечка лучыну з чужым агнём, сунуў яго ў дзежку з вадой так хутка, што той і апомніцца не паспеў ды толькі зашыпеў, бы гадзюка. Раззлаваўся чужы агонь на сваю гаспадыню, што прынесла яго ў такую ліхую хату, дзе яго так дрэнна прынялі, ды і разам ахапіў хату свайго гаспадара. Убачыла жанчына праз акно, што гарыць яе хата, ды толькі рукамі пляснула. — Божа! Гарым! — крыкнула яна і кінулася з чужой хаты да сваей.
Падыходзіць гаспадар зноў да печы і чуе, як яго агонь кажа: — Укінь мяне ў пажар, то ён патухне. Насыпаў гаспадар на чарапок жменю жару, вынес на двор ды і сыпануў яго ў пажар. Выбухнула полымя вышэй лесу і патухла. Зразумеў тады той гаспадар, што трэба агонь шанаваць, то і ён будзе добры. А добры агонь мацней за ліхі.
Крыніца: http://mifijslavyan.ru/stories4/27.htm
АГОНЬ (цар Агонь) - адно з імёнаў персаніфікаванага грома ў рускай і беларускай казцы. Агонь - муж царыцы Маланні; гэта шлюбная пара пераследвае Змея і спальвае яго статкі ў той жа паслядоўнасці, што і ў старажытным рытуале спалення розных відаў хатніх жывёл у якасці ахвяры богу навальніцы.
Крыніца: http://www.hogwarts.ru/library/show.php?uid=guest&cat=1&subcat=&id=747960&p=5
АГОНЬ
Адна з першасных стыхій, якая ўдзельнічала ў акце стварэння свету, у міфалагічных уяўленнях продкаў супрацьстаіць вадзе. Па адной з версіяў, агонь упершыню трапіў на зямлю разам з Перуном. Бог паслаў яго на зямлю, каб пакараць чорта, які спакусіў першых людзей свету — Адама і Еву. Чорт схаваўся за ясенем, а Бог перуном запаліў яго.
З таго часу людзі пачалі разводзіць агнем і карыстацца ім. Агонь мае амбівалентны характар: ён можа сагрэць і накарміць («справядлівы», «свойскі»), а можа і знішчыць, спаліць («чортаў агонь»). Асаблівай павагай карыстаўся«жывы» агонь, які здабывалі шляхамтрэння двух драўляных брускоў. Стаўленне чалавека да агню як дажывой істоты, якая можа і дапамагчы, і пакараць, паслужыла асновай для ўзнікнення цэлай сістэмы рэгламентацый паводзін у дачыненні да яго.
Забаранялася пляваць на агонь («будзе вогнік або ўвесь рот і язык аб сядуць балячкі»), нельга было заліваць яго вадой, трэба было дачакацца, каб сам дагарэў і патух. Катэгарычна забаранялася пазычаць агонь чужым людзям і асабліва ў вялікае свята.
Крыніца: http://sonca.by/nashi-tradicii/tradicii.html
АЧЫШЧАЛЬНАЯ СІЛА АГНЮ
Вогнішча – рытуальнае дзеянне шматлікіх каляндарных, сямейна-родавых, гаспадарчых і лячэбных абрадаў, было здаўна вядома ўсходнім славянам. Вогнішчам першым чынам надавалася ачышчальная функцыя: «Каб старое пайшло, а новае прыйшло».
А яшчэ вогнішча надзялялі функцыяй адраджэння, святла і цяплыні. Часцей за ўсё распальванне рытуальных вогнішчаў адбывалася вясной і летам, радзей іх палілі напярэдадні Новага года і Калядаў. Рытуальныя вогнішчы палілі разам – усёй суполкай, і толькі моцная непагадзь магла «адмяніць» усеагульнае свята з непасрэдным «удзелам» агню.
Асабліва папулярнымі на працягу года былі масленічныя і купальскія вогнішчы, а таксама на вялікія гадавыя святы – Грамніцы, Дабравешчанне, Юр’я, Сёмуху, Пятроў дзень. У заходніх славян, а таксама ў жыхароў заходняй часткі Беларусі распаўсюджаны звычай паліць вогнішчы ў Велікодную ноч.
Напярэдадні Вербніцы на прыпечку таксама «разводзілі» рытуальнае вогнішча, у якім спальвалі галінкі вярбы, якія захоўваліся на працягу года, – заўтра ў хату прынясуць «новую» вярбу.
Права запаліць рытуальнае вогнішча аддавалі або самаму старэйшаму ў вёсцы, або таму, хто адшукаў папараць-кветку ў купальскую ноч. На вогнішчы спальвалі пудзіла, якое сімвалізавала тое, што трэба было знішчыць. Напрыклад, пудзіла Масленіцы сімвалізавала зіму, холад, мароз, якія павінны саступіць цеплыні, што наступіць з прыходам вясны.
Вогнішчы маглі разводзіць прама на зямлі, часам прыпадымалі на жэрдках або так званых «казлах». Вогнішчы маглі замяніць падпаленымі паходнямі, коламі, якія пускалі з гары да вады. Распальвалі вогнішчы драўнінай, галлём, радзей саломай, кастрыцай.
Адна з умоў рытуальнага вогнішча – спальванне старых, якія ўжо «адпрацавалі», прадметаў: гаспадарчыя (венікі) і асабістыя рэчы (лапці, салома з пасцеляў), хатняе начынне (хлебная дзяжа), сродкі перамяшчэння (зламаныя санкі, калёсы, колы) і да т.п. Автор: «Народная газета».
Крыніца: http://www.belarustime.ru/belarus/nativeword/d1784331c3137691.html