ДЗЕДАВІЦА

АКАМЯНЕЛЫЯ ІСТОТЫ
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0

    АКАМЯНЕЛЫЯ ІСТОТЫ

    Валуны, якія, згодна з паданьнямі, раней былі жывымі істотамі. Найбольш вядомае паданьне пра акамянелага аратага, які быў пакараны разам з валамі за тое, што працаваў на Вялікдзень (вёскі Гурыны Мазырскага, Быкавічы Бярэзінскага, Галаўлі Дзятлаўскага, Красьнікі Докшыцкага, Мсьціж Барысаўскага раёнаў). Часта ў паданьнях узгадваецца і жонка аратага, якая прынесла яму абед. Ёсьць камяні, якія зьвязаны з акамянелымі вясельлямі (сустрэліся вясельлі і не саступалі адзін аднаму дарогу або вясельле сустрэлася зь лютым зьмеем). Некаторыя камяні лічацца акамянелымі жанчынамі (паданьні пра іх нагадваюць біблейны сюжэт пра скамянелую жонку Лота).

    Ёсьць валуны, што лічацца акамянелымі волатамі, князямі. Вядомы камяні Дзям'ян і Мар'я. З валуноў, у якія ператварыліся жывёлы, вядомыя Воўк, Гусак, Мядзьведзь, Бык, Карова, Кот, а таксама Вужыныя і Зьмеевы Камяні. На Полаччыне распавядаюць такое: Цмок ляцеў з золатам і срэбрам да грэшнікаў. Раптам неба раскалолася, Цмок упаў і ператварыўся ў камень, а скарбы апынуліся ў зямлі пад каменем. Уяўленьні пра акамянелыя істоты добра вядомыя і беларускаму казачнаму эпасу.

    Ператварэньня навечна ў камень унікае герой казкі «Гора і бяда», які не азірнуўся на параду старога сьвятога дзядка пасьля таго, як скраў вопратку адной з сясьцёр-прыгажунь і кінуўся наўцёкі. Ператварыліся ў камяні мужык са сваёй ранейшай жонкай, а яго новая жонка стала над імі бярозкай у казцы «Казачнік і песельнік». У камяні былі ператвораныя ведзьмай дзьве старэйшыя сястры, якія не захацелі ўлагодзіць «чароўных памочнікаў» (печ, каня, карову і ветрака) у казцы «Маці і тры дачкі». Перамяніцца ў камень павінен той, хто пачуе размову воранаў ды камусьці пра гэта раскажа. Адратаваць яго можна толькі памазаўшы гэты камень кроўю няхрышчанага дзіцяці (казка «Мёртвае цела»).

    У камень ператварае ведзьма аднаго з двух незвычайна народжаных братоў-асілкоў, якога ратуе другі брат. I, вядома, зьвяртае ўвагу матыў ператварэньня ў камень у канцы жыцьця вядомага быліннага і казачнага асілка Ільлі Мурамца, прычым лічыцца, калі гэты камень зусім урасьце ў зямлю, то настане канец сьвету («Пра Ільлюшку»). У казцы «Ільля Мурамец» асілак проста едзе паміраць у «каменныя горы». У гэтых сюжэтах дадаткова актуалізуецца вядомая міфалягічная сувязь асілкаў з камянямі і ўнутраная форма самога слова «асілак» (параўн. бел. «асла» – камень).

    Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary/view/71




    Copyright MyCorp © 2024
    Конструктор сайтов - uCoz