ДЗЕДАВІЦА

ГРАД
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 52
    Гасцей: 52
    Карыстальнікаў: 0

    ГРАД

    Адзін з відаў атмасферных ападкаў. У адрозненне ад дажджу, які ў многіх выпадках спрыяў ураджаю, да Г. ставіліся адмоўна. Раней першая серада пасля Вялікадня называлася градавай серадой.

    На Юр’я вяснавога, што адзначаўся 6 траўня (23 красавіка ст. ст.), асвечаная вербачка ўторквалася ў зямлю з вераю, што гэтым самым удасца абараніць ніву ад Г. 11 траўня (24 траўня н. ст.), дзень Кірылы і Мяфода, называлі “днём абнаўлення Царграда” (ад землятрусу) і аддавалі яму ўвагу асвячэннем палёў з крыжовым ходам, каб Г. ( сугучнасць з назвай горада0 не пабіла пасеваў.

    На “градабодзе” забаранялася араць. Першая серада пасля Сёмухі (як і пасля Вялікадня) называлася градавай. У гэты дзень нельга было працаваць, каб не наклікаць на пасевы Г. Лічылася, што ад “грому, маланкі, праліўнога дажджу і Г.” дапамагаюць свечкі, пасвечаныя на Грамніцы.

    Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary/view/1012




    Copyright MyCorp © 2024
    Конструктор сайтов - uCoz