ДЗЕЎКІ РАЧНЫЯ
Душы тапельніц,, якія паўстаюць у выглядзе маладых дзяўчат з доўгімі распушчанымі валсамі. Яны апранутыя ў доўгія празрыстыя сукенкі да зямлі, на галаве лёгкі вэлюм і вяночкі з белых кветак. Час ад часу В. выходзяць з вады, спяваюць сумныя і працяглыя песні і водзяць па беразе карагоды, рухаючыся павольна і плаўна. Таго, хто наблізіцца да іх, В. спачатку заводзяць у карагод, а потым заманьваюць у раку, у самы вір. Такая мадыфікацыя русалак сустракалася ў легендах на Мядзельшчыне.
Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary?alpha=&authenticity_token=7ac738a48b166025e45f6b2c67b725bd415bc85e&page=1