ДВА
Гэты лік у міфапаэтычнай сістэме з’яўляецца сімвалам бінарных апазіцый (супрацьпастаўленняў). З дапамогай такіх апазіцый у міфалагічных і ранненавуковых традыцыях апісваўся сусвет.
Лік Д. сімвалізуе ідэю ўзаемадапаўненняў ( неба і зямля, дзень і ноч у часавай структуры космасу, мужчынскае і жаночае як два значэнні катэгорыі роду), ідэі цоту, дуальнасці, блізнюкоў, двайнікоў, а ў мастацкім плане – ідэю сіметрыі.
Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary/view/1192
|