ДЗЕДАВІЦА

ІВАН-ПШАНІЧНІК
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0

    21 ТРАЎНЯ - ІВАН-ПШАНІЧНІК

    Прыйшоў Іван-пшанічнік, выганяй жарабіцу, ары пад проса і пшаніцу. Жыта сей у попел, а пшаніцу ў пару. Па старажытным звычаю, каб пшаніца ўрадзілася, пяклі ў гэты дзень абрадавыя пірагі на добры пасеў і чакалі ў перакрыжавання вандроўцаў.

    Калі быў час, то ішлі паіць-карміць вандроўных людзей. Па старадаўнім звычаі гаспадыня кланялася вандроўцам, частавала іх, а тыя ў сваю чаргу, добрых усходаў жадалі.

    Але быў і такі звычай: пасылаць самога старога чалавека ў вёсцы з пірагом, загорнутым у ручнік, сустракаць вандроўцаў на перакрыжаванні або ў мяжы на ворнай паласе.

    Прасіў стары чалавек, стоячы сярод дарог пад адкрытым небам:

    О Божа, на старасці гадоў,

    не засаромей маёй сівай галавы,

    не прагневіся,

    пайшлі добрага чалавека падзяліць са мной працоўны хлеб,

    пайшлі сустрэчу.

    Каб на мір Божы глядзець я мог са спакоем,

    каб за хлеб сынаў прымаўся без прыглядкі.

    Запаветныя звычаі даўніны выконваліся няўхільна. Іншы раз праседжваў стары да глыбокага змяркання, так і не падзяліўшы пірог ні з кім, і з апушчанай галавой вяртаўся дадому. І тады ў хаце гаротнае маўчанне наставала. Гаспадыня несла пірог у двор і крышыла птушкам.




    Copyright MyCorp © 2024
    Конструктор сайтов - uCoz