ДЗЕДАВІЦА

РАДАР
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0

    РАДАР 

    Легендарны князь, якому паданне прыпiсвае пабудову Камянецкай (Белай) вежы i ўзнiкненне ракi Заходнi Буг. Паводле падання, Р. раней быў кавалём i толькi потым яго абралi князем. А ў караля Ляха (выразны эпонiм ляхаў) быў змей Крагавей, якi панадзiўся есцi людзей i губiць жывёлу ў валоданнях князя Р. Тады Р. пабудаваў каменную вежу, i калi змей у чарговы раз з’явiўся, князь прапанаваў яму пралiзнуць тры дзверы i з’есцi яго самога. Калi Крагавей пралiзнуў дзверы, Р. учапiў яго за язык кляшчамi i пачаў бiць молатам, а ягоная дружына запрэгла змея ў саху. Р. пачаў араць на змеі, а калi дайшлi да ракi, загадаў: «Гайда, бух!», каб той кiнуўся ў раку. Але ж у гэты час змей вырваўся, утапiўшы саху, жалезныя лемяхi якой, паводле падання, тырчэлi з вады яшчэ доўгi час. Напалоханы змей прыбег пад гару, на якой жыў Лях, i памёр, толькi ў паплоху паспеў крыкнуць словы Р.: «Помнi, ляша, па Бух наша!» З тых часоў мяжа з Польшчай пралегла па Бугу (Буху). А пабудаваная Р. вежа дагэтуль стаiць у горадзе Камянцы.

    Паданне было запісана дастаткова позна. Тым не менш няма падставы лiчыць яго наўмыснай падробкай ці познім па часе стварэння. Паданне зафiксавала вельмi старажытныя мiфалагiчныя матывы, якiя, аднак, маюць выразную раннесярэднявечную афарбоўку i прывязаныя праз «народную этымалогiю» да двух канкрэтных геаграфiчных аб’ектаў. Так, аўтар (цi аўтары) былi, безумоўна, знаёмыя з вядомым у Сярэднявеччы польскiм мiфам пра Цмока, якi жыў калiсьцi ў пячоры пад гарою, на якой стаiць сучасны Вавель у Кракаве. Параўнальна познiм з’яўляецца i тое, што паданне мае добра вызначаную этнiчную i патрыятычную афарбоўку. Але падмурак падання складае старажытны мiфалагiчны матыў пра каваля, якi перамагае Змея (Кузьма i Дзям’ян, цi Кузьмадзям’ян, Мікіта Кажамяка). Амаль такое ж паданне, толькi больш ранняе, існуе пра стварэнне Змiевых валоў на поўдзень ад Кiева. Гэты сюжэт вядомы i ў чарадзейных казках.

    Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary/view/4613




    Copyright MyCorp © 2018
    Конструктор сайтов - uCoz