ДЗЕДАВІЦА

ПАПЕЛЕЦ, ПАПЯЛОВАЯ СЕРАДА
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0

    ПАПЕЛЕЦ, ПАПЯЛОВАЯ СЕРАДА

    ПАСЫПАЮ ГАЛАВУ ПОПЕЛАМ...   

    Сёння ў каталікоў пачынаецца 45-дзённы Вялікі пост У гэты дзень, які ў каталіцкай традыцыі мае назву Папяловая серада, або Папелец, у адпаведнасці са старажытнай традыцыяй вернікам на лоб наносіцца крыж асвечаным попелам.

    Традыцыя гэта бярэ пачатак яшчэ са старазапаветных часоў, калі пасыпанне галавы попелам сімвалізавала далучэнне да веры і пакаянне. Падчас абраду святар паўтарае: “Пакайцеся і верце ў Евангелле” або “Помні, што ты прах і ў прах вернешся”.

    Гэтыя словы і дзеянні сімвалізуюць пакаянне, з якім хрысціянін пачынае пост. Попел абраду — гэта спаленыя галінкі асвечанай у Вербную нядзелю вярбы.

    Агонь, які іх спальвае, — сімвал агню Божай Любові, якая ператварае ўсё грэшнае ў попел.

    Крыніца: http://www.ng.by/ru/issues?rart_ID=54&page=66




    Copyright MyCorp © 2019
    Конструктор сайтов - uCoz