ДЗЕДАВІЦА

КУЦЦЯ
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0

    КУЦЦЯ

    Традыцыйная абрадавая страва на каляды ў славян і інш. Народаў; каша з тоўчаных (не сечаных) ячных круп (у некаторых народаў з зярнят пшаніцы); вячэра напярэдадні каляд, Новага года і перад вадохрышчам (на яе абавязкова гатавалася К. – сакраментальная страва). К. варылася з цэлых зярнят і была сімвалам несмяротнасці, вечнасці жыцця.

    На Беларусі ад каляд да вадохрышча спраўляліся тры К. Напярэдадні каляд К. спраўлялася з вял. Урачыстасцю і называлася вялікай або поснай, бо ўсе стравы гатаваліся без мяса і жывёльнага тлушчу. Колькасць страў залежала ад заможнасці сям’і.

    У вечар перад Новым годам К. называлі багатай або скаромнай. На яе кожная гаспадыня старалася згатаваць як мага больш багатую мясную вячэру, каб сустрэць свята ў поўным дастатку і каб увесь год быў сыты.

    К. падавалася з сытою. К. перад вадохрышчам, як і напярэдадні каляд, гатавалася посная. На ўсе тры К. каша варылася ў адным і тым жа гаршку і з аднолькавай колькасцю круп. Звараная К. перад заходам сонца ставілася на покуці.

    Каштаваць яе ў час гатавання і перад вячэрай забаранялася, а ў час абрадавай вячэры яе елі апошняй. На К. вял. Значэнне надавалася прыкметам, гаданням, варажбе. З цягам часу ўсё гэта набыло характар забавы. На Міншчыне, Гродзеншчыне, на Палессі К. называлі яшчэ абтоўчаны ў ступе ячмень.

    Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary/view/16096




    Copyright MyCorp © 2024
    Конструктор сайтов - uCoz