ДЗЕДАВІЦА

ГАЛУШКІ
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0

    ГАЛУШКІ

    1) Традыцыйная мучная страва. Лакальная назва палюхі. Рабілі з грэцкай, жытняй, пшанічнай, ячнай мукі. Цеста крута замешвалі, качалі Г. рознай велічыні (маленькія і большыя – з курынае яйцо), часам цеста качалі ў адну качулку і рэзалі на кавалкі нажом.

    Г. кідалі ў вар, варылі, адкідалі на рэшата або друшляк, потым заскварвалі салам, залівалі смятанай, малаком, часам падсмажвалі ў сале. Г. гатавалі і з юшкаю як рэдкую страву (тады іх рабілі меньшымі). Часам Г. спачатку падпякалі, а потым варылі. Г. вядомы на ўсёй Беларусі. На Палессі Г. варылі на памінкі і елі з сытою, цёртым макам.

    2) Пшанічная булачка. На саракі пяклі 40 Г. Сустракаецца спарадычна на ўсім Палессі.

    Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary/view/11263




    Copyright MyCorp © 2019
    Конструктор сайтов - uCoz