ДЗЕДАВІЦА

ГРЫБЫ
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0

    ГРЫБЫ

    Паводле народнага тлумачэння, савім паходжаннем абавязаныя хрысціянскай традыцыі. Некалі вельмі даўно, калі Хрыстос з Пятром хадзілі па зямлі і Пятро насіў у торбачцы пасілак, адбыўся такі выпадак: галодны Пятро крадком адламаў кавалак хлеба, паклаў сабе ў рот ды не паспеў праглынуць, як да яго звярнуўся Хрыстос з пытаннем, што яшчэ добрае для людзей можна зрабіць.

    Збянтэжаны Пятро выплюнуў той хлеб, і з яго пайшлі расці Г. Цяпер найбольш ядуць Г. у пост, асабліва ў Пятроўку, калі пачынаюць расцякі казлякі. Без Г. людзі не змаглі б датрымліваць пастоў, бо без казлякоў і квас не квас. Хрысціянскія персанажы гэтага падання сведчаць пра параўнальна нядаўні час яго стварэння ці перапрацоўкі.

    У традыцыях розных народаў далёкіх эпох Г. былі аб’ектам міфалагічнага “даследвання”. Асаблівая іх прырода – не расліна і не жывёла, а таксама іх спажыўнасць, атрутнасць, галюцынагеннасць асобных відаў прыцягвалі да сябе ўвагу чалавека. У іх бачылі рысы, што збліжаюць як з нябеснымі, так і з падземнымі сіламі.

    Так, у некаторых народаў Індыі, Ірана ды і ў славян лічыцца, што Г. растуць ад грому, а не ад дажджу, што праяўляецца ў назвах асобных відаў Г.(рус. Громовик, слав. Molnejena goba ды інш.). Разам з тым узнікненне Г. выводзіцца часта ці то з пляўка Бога (у бел. паданнях з пляўка святога Пятра), ці то з божых выдзяленняў, вытрасеных на зямлю насякомых – паразітаў, словам, з нечаканага, адкінутага боствам.

    На думку У. М. Тапарова, Г. уключаюцца ў трыяду “жыццё – смерць – урадлівасць”, якая дублюецца прасторавымі перамяшчэннямі аб’екта міфа. Тэма Г. у беларускай міфалогіі пакуль, што мала распрацаваная выяўленая міфалагічная інфармацыя пра іх.

    Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary/view/1082




    Copyright MyCorp © 2019
    Конструктор сайтов - uCoz