ДЗЕДАВІЦА

ЖЫВОТ
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0

    ЖЫВОТ

    Адзін з найважнейшых органаў цела, які звязаны з жыццёвай, фізічна-крэацыйнай, спажывецкай функцыямі. У беларускай традыцыйнай культуры Ж. выступае як сімвал жыцця побач з галавой, сэрцам прычым у пары з апошнім асабліва часта: “Каб і сэрца не сушылі, і жывата не крушылі”.

    У замовах Ж. звязаны з печчу, што адпавядае іх функцыянальнаму падабенству ўчалавечым і хатнім арганізмах, марфалогія якіх тут відавочна суадносіцца. Ж. як жыццёва-крэацыйны элемент можа выступаць і ў гіпертрафавана-карнавальным значэнні.

    Празмерны Ж., які з’яўляецца ў еўрапейскай традыцыі адным з сімвалаў чалавечага “нізу”, у беларусаў робіцца гратэскным элементам адмоўных персанажаў, нячысцікаў.

    Так, у казачнага Кокаця “пуза… сем метраў”; вадзянік з “азызлым пузам”. Разам з тым бог зімы Зюзя таксама тоўсты. У беларускай традыцыйна – побытавай культуры не склаўся, у адрозненне, напрыклад, ад рускай, рэпрэзентацыйна-мадэльны культ Ж., калі вялікі Ж., выстаўлены напаказ, лічыцца сведчаннем высокага сацыяльнага статуса.

    Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary?alpha=&authenticity_token=7ac738a48b166025e45f6b2c67b725bd415bc85e&page=1




    Copyright MyCorp © 2019
    Конструктор сайтов - uCoz