ДЗЕДАВІЦА

ДАЁНКА
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0

    ДАЁНКА

    Гаспадарчы посуд, прызначаны для даення кароў і сімвалічна звязаны з іх прадуктыўнасцю, стыхіяй вады і жаночым пачаткам. Д. як рэч, вырабленая чалавекам (г.зн. прыналежная да сферы культуры), уяўляе сабой першы этап ператварэння малака, як прадукта безумоўна натуральнага (прыроднага), у з’яву кулінарыі (культуры) праз наданне аморфнаму рэчыву контураў аб’ёму.

    Паказальна, што разлітае малако (г.зн. вылучанае з гэтых контураў) лічылася дзейсным сродкам чарадзейства. Адсюль стан Д. і маніпуляцыі з ёй, паводле народных уяўленняў, непасрэдна ўплывалі на ўдойнасць кожнай каровы. Так, для павелічэння колькасці малака гаспадыня аблівала сваю карову вадой з Д. З гэтай мэтай яе спецыяльна “замочвалі” на веснавога Юр’я (6 траўня н. ст.).

    Каб у жывёлы не “пукаліся” (лопаліся) цыцкі, Д. забаранялася ставіць на прыпёку, а таксама выціраць яе цадзілкай (іначай будзе кравяністае малако). Суаднесенасць Д. з жаночым пачаткам, якая вынікае з формы посуду, яскрава адлюстраваная ва ўяўленнях, што бытавалі ў XIX ст. на Віцебшчыне.

    Лічылася, што калі карова панюхае Д. – малако будзе псавацца (“ссядацца”) і каб яна “ізноў зрабілася добраю, трэба яе адразу даць панюхаць быку”( спалучэнне жаночага і мужчынскага тут выступае як неабходная ўмова добрай прадуктыўнасці).

    Каб малако не псавалася, не стала аб’ектам шкоды і магічнага крадзежу з боку нячыстай сілы і ведзьмаў, у Д. пры даенні ўкідвалі драбок солі, пры пераносе малака абавязкова накрывалі яе, працэджвалі далей ад чужых вачэй у паўзмрочным кутку гаспадаркі.

    Асаблівы статус Д. у рэчавым кодзе традыцыйнай культуры падкрэсліваецца катэгарычнай забаронай выкарыстоўваць яе на іншыя патрэбы, нават калі яна псавалася.

    У такім разе Д. раскідвалі па клёпках у зацішных месцах ці закопвалі (поўная дэструктурызацыя “старога” як перадумова ўзнаўлення дэфектыўнай мадэлі). Спальваць рэшткі Д. забаранялася, бо ў кароў маглі патрэскацца саскі.

    Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary/view/1142




    Copyright MyCorp © 2019
    Конструктор сайтов - uCoz