ДЗЕДАВІЦА

ПЕРАМОГА ДНЯ НАД НОЧЧУ
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0

    ПЕРАМОГА ДНЯ НАД НОЧЧУ

    У сувязі з прыродна-касмічнымі ўмовамі зоны рассялення ўсходніх славян і надыходу доўгачаканага перыяду падрыхтоўкі да пачатку сельскагаспадарчых работ, вялікай павагай карыстаўся той момант у руху Сонца, калі дзень станавіўся роўным ночы, г.зн. дзень вясновага раўнадзенства.

    Нашы продкі ў дзень вясновага раўнадзенства (21 сакавіка) святкавалі бадай што як самую непаўторную па сваёй сутнасці падзею ў жыцці космасу і прыроды – канчатковую перамогу Дня над Ноччу. Бог Сонца Ярыла дасягаў у сваім развіцці такой вышыні і росквіту, якія дазвалялі яму ўладарыць на зямлі большую частку сутак.

    З дня вясновога раўнадзенства і да наступнай знакавай мяжы – летняга сонцазвароту – Ярылавы дні былі самымі працяглымі, самымі вялікімі. Менавіта таму свята пералому ў прыродным колазвароце і атрымала самую празрыстую і зразумелую назву: вялікі (доўгі) дзень = Вялік (і) дзень

    * Ярыла – старажытны славянскі бог урадлівасці, які ўвасабляў вясновае абуджэнне прыроды (корань яр- у рускай, беларускай, украінскай мовах азначае малады, вясновы, поўны сіл, новы). Ярыла паўставаў у выглядзе прыгожага юнака, які гарцуе на белым кані ў белым адзенні, на яго галаве – вянок з вясновых кветак і траў.

    * Па народных уяўленнях, там, дзе праехаў Ярыла, хутчэй абуджаецца прырода: раскрываюцца пупышкі на дрэвах, пачынаюць квітнець сады, узыходзіць збажына і г.д.

    * Народнае гулянне – карагоды, песні, гульні – працягвалася ўвесь дзень і заканчвалася ўначы каля вогнішчаў, якія раскладалі на пагорку, узвышшы.

    * З прыходам хрысціянства рысы і якасці славянскага Ярылы былі пераадрасаваны святому Георгію Перамоганосцу. У народзе яго завуць Юраем і ўшаноўваюць 6 мая.

    Аўтар: «Народная газета».

    Крыніца: http://www.belarustime.ru/belarus/nativeword/e19bda7efd721dc7.html




    Copyright MyCorp © 2024
    Конструктор сайтов - uCoz