ДЗЕДАВІЦА

ПЯКЕЛЬНІКІ
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0

    ПЯКЕЛЬНІКІ

    Пякельнікіу беларускай міфалогіі нячысцікі, якія жывуць у Пекле і катуюць грэшныя душы. Мелі напалову сабачы, напалову казіны выгляд. Скура тонкая, без поўсці, доўгі хвост і прамыя рогі, заўсёды пакрытыя сажай. У змроку пекла жудасна вылучаліся іх белыя бялкі вачэй, зубы, доўгія іклы. Пякельнікі палівалі грэшныя душы смалой і серай, якая лілася ў іх з рота і ноздраў. Аднастайная праца і адсутнасць вольнага жыцця зрабілі іх жорсткімі і бязлітаснымі. Спачатку яны былі звычайнымі нячысцікамі і жылі на зямлі, але з-за сваёй нездатнасці (дурасці, слабасці, старасці) былі сасланы Люцыпарам (галоўным чортам) ў Пекла. З цягам часу іх аблічча прыстасавалася да жыцця пад зямлёй: поўсць апала, замест капытоў вырасці хваткія кіпцюры, у іх жалудках вокамгненна расплаўляліся камні. Прычым пякельная праца ім не падабалася: каб яны наперад ведалі, што трапяць у Пекла, то прыклалі б усе намаганні, каб таго пазбегнуць. https://be.wikipedia.org/wiki/%D0%9F%D1%8F%D0%BA%D0%B5%D0%BB%D1%8C%D0%BD%D1%96%D0%BA%D1%96

    ПЯКЕЛЬНІКІ

    Месца дзейнасці Пякельнікаў - пекла... сама ж дзейнасць заключаецца ў падтрыманні агню і мучэнні ім грэшных душ. Далей пякельных сцен гэтыя чэрці нічога не ведаюць, не могуць выйсці за іх... Яны маюць напалову сабачы, напалову казіны выгляд, пазбаўлены поўсці на тоўстай скуры, якая нечым нагадвае скуру кажана, пакрытую тоўстым слоем сажы, якою таксама пакрыты доўгі хвост і сярэдняй велічыні прамыя рогі. Сярод пякельнага змроку неяк асабліва рэзка выдзяляюцца белізною іх зубы з доўгімі клыкамі і вялікія бялкі вачэй. У дадатак да ўсяго гэтага Пякельнікі нястомна трымаюць свой высалаплены, вогненнага колеру язык, якім, як і з ноздраў, час ад часу абліваюць ахвяры расплаўленаю смалою і сераю, якія змяшчаюцца ў сярэдзіне Пякельнікаў...

    Яны знемагаюць ад аднастайнай дзейнасці, якая закрыла ад іх свет, і ад успамінаў пра вольнае жыццё на вольным свеце. Менавіта гэта і развіло тую жорсткасць, з якою Пякельнікі ставяцца да ахвяр: у енку, стогнах, у пакутных рухах апошніх яны знаходзяць некаторае забыццё ад ранейшага свайго жыцця, да якога ў іх няма звароту.

    Перад тым, як яны былі прыстаўлены да гэтай дзейнасці, Пякельнікі былі вольнымі нячысцікамі, але яны пазбавіліся вольнага жыцця з-за чартоўскіх няспраўнасцей ці сасланы сюды па прычыне старасці, калецтва, дуркаватасці. Прычым выгляд іх прыстасоўваўся да пякельнага жыцця - ападала поўсць, замест капытоў на нагах сталі хваткія кіпцюры, вантробы пачалі змяшчаць найвышэйшы жар, дзе імгненна могуць плавіцца нават камяні. Калі б Пякельнікі папярэдне ведалі пра сваю дзейнасць у пекле, яны прыклалі б усе чартоўскія намаганні, каб не трапіць у пастылае месца, але яны не ведаюць нічога пра пякельнае жыццё і знаёмяцца з ім толькі трапіўшы ў пекла. Здараецца парою, што ў пекла адначасова трапляюць былыя наземныя сябры - чалавек і яго спакушальнік, якія тут сустракаюцца як ахвяра і кат: тут толькі і даведаецца надта позна чалавек, якою цаною купіў ён зямны дабрабыт, чаго каштуюць стасункі з нячыстаю сілаю. (Никифоровский II, с. 36-37.)http://www.slounik.org/82184.html

     

    ПЯКЕЛЬНІКІ 

    Нячысцікі, якія жывуць у пекле, дзе займаюцца падтрыманнем агню дзеля мучэння грэшных душ. П. мелі напалову сабачы, напалову казіны выгляд. Іх тонкая, без поўсці, накшталт кажановай, скура, а таксама доўгі хвост і сярэдняй велічыні прамыя рогі былі пакрыты тоўстым слоем сажы. К пякельным змроку вылучаліся белізною бялкі іх вачэй, зубы, доўгія іклы. Язык вогненнага колеру яны заўсёды трымалі высалапленым, і з яго, як і з ноздраў, раз – пораз аблівалі сваіх ахвяраў расплаўленай смалою і сера. Аднастайная праца і адсутнасць вольнага жыцця развілі ў іх асаблівую жорсткасць да пакутнікаў. Перад тым як аказацца прыстаўленымі да сваёй дзейнасці, П. былі вольнымі нячысцікамі, але праз чартоўскія няздатнасці (старасць, калецтва, дуракаватасць) іх саслалі ў пекла. Сваім абліччам яны прыставаліся да новага жыцця: у П. ападала поўсць, замест капытоў на нагах вырасталі хваткія кіпцюры, у разагрэтых вантробах імгненна расплаўляліся камяні. Калі б П. папярэдне маглі ведаць, што з імі адбудзецца ў пекле, то ў свій час прыклалі б усе чартоўскія намаганні, каб не трапіць туды.http://archive.li/wMkRg#selection-335.1-365.1016





    Copyright MyCorp © 2018
    Конструктор сайтов - uCoz