ДЗЕДАВІЦА

ЛАПАТА ХЛЕБНАЯ
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0

    ЛАПАТА ХЛЕБНАЯ

    Сімвалічны сэнс Л. х. найперш выяўляецца ў рытуалах “перапякання дзіцяці”, калі хворае дзіця на ёй “содзіцца” на хвілінку ў печ. У аснову гэтага дзеяння закладзеныя ўяўленні аб сімвалічнай тоеснасці чалеснікаў печы і мацярынскага ўлоння.

    Дзіця як бы вяртаецца назад у чэрава маці, каб нарадзіцца зноў “новым” і здаровым. Адыгрывае ролю і зварот у дадзеных рытуалах да свету продкаў і чароўнай прыроды агню.

    У кантэксце вяселля сімволіка Л. х. непасрэдна судачыняецца з сімволікай каравая і таму выяўляе ідэі багацця і ўраджаю, шлюбу і культу продкаў, ідэі самога роду; належнае месца займае і фалічная метафарычнасць Л. х. Л. х. у сваім семантычным полі захоўвае і тыя агульныя рысы, што аб’ядноўваюць яе з іншымі прадметамі пячнога начыння. Напрыклад, яе выкідвалі на вуліцу дзеля абароны ад граду.

    Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary/view/3033

    КАГО ЛАПАТАЙ БІЛІ

    27.03.2008

    Хлебная лапата — адзін з абавязковых атрыбутаў сялянскага жыцця, пры непасрэдным удзеле якога выпякалі хлеб. У традыцыйнай культуры славян даволі часта выкарыстоўвалася ў розных абрадавых кантэкстах і мела адпаведныя абрадавыя функцыі. Так, самым актыўным чынам хлебную лапату ўключалі ў абрад выпякання вясельнага каравая.

    На Піншчыне перад тым як пасадзіць каравай у печ, хросная маці злёгку ўдарала хлебнай лапатай усіх, хто прысутнічаў у хаце, “каб шчасце було”. Пасля таго як каравай дастануць з печы, яна ж тройчы стукала хлебнай лапатай па першай бэльцы, якая знаходзілася на столі ў непасрэднай блізкасці ад печы.

    Дзяўчына, якая ніяк не магла выйсці замуж, выхоплівала лапату з рук хроснай і выбягала на вуліцу. Лічылася, калі яна першым сустрэне мужчыну, то хутка выйдзе замуж, калі жанчыну — яе мары ў гэтым годзе не здзейсняцца. На Берасцейшчыне хлебнай лапатай бабы стараліся дакрануцца да хроснага бацькі, які сядзеў у час выпякання вясельнага каравая на покуце.

    Кожная з прысутных падыходзіла да хроснага, “біла” яго хлебнай лапатай і пасыпала мукой. Пасля таго як вясельны каравай вымуць з печы, хросны бацька ставіў хлебную лапату ў чырвоны кут, дзе яна знаходзілася тры дні. Каб карова “прыйшла з цяляткам”, то перш, чым адправіць да быка, яе тройчы “перакрыжоўвалі” (злёгку білі па спіне) хлебнай лапатай.

    Хлебную лапату забаранялася выкарыстоўваць не па прызначэнні. Лічылася, той, хто парушыць гэтае правіла, будзе хварэць, дзеці перастануць расці, хлеб перастане падымацца, і такой лапатай у далейшым карыстацца было нельга.

    Дзяжа і хлебная лапата заўсёды ўяўляліся як неразлучная пара, якая будзе спрыяць дабрабыту і шчасцю ў гэтай сям’і. Таму, калі трэба было знішчыць старыя дзяжу і лапату, іх палілі разам — на масленічным або купальскім вогнішчы, калі трэба было купіць або зрабіць новыя — набывалі разам, толькі парай.

    Крыніца: http://www.ng.by/ru/issues?art_id=20682




    Copyright MyCorp © 2019
    Конструктор сайтов - uCoz