ДЗЕДАВІЦА

ЛОЗНІКІ
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0

    ЛОЗНІКІ

    Уяўляліся на Віцебшчыне драбнюткімі гуллівымі чарцянятамі, што жывуць у густых кустах пераплеценага лазняку, адпаведна якому расфарбавана іх цела. Як і некаторыя іншыя іх нячысцікі (Злыдні, Касны, Паветрыкі, Паралікі, Паўночнікі, Шэшкі), Л. дзейнічаюць толькі ў вялікім гурце. Яны не столькі па злосці, колькі забаўляючыся, заблытваюць у куст лазы, у яе карэнні сваю ахвяру ці прымушаюць яе праваліцца ў прыхаванае вадзяное акенца ў багне. Нацешыўся, яны самі дапамагаюць ахвяры выбрацца, падсоўваючы куст лазы, трыснёг, аер. Калі бедалагу не ўдалося выратавацца – гэта значыць, што яго падхапіў нейкі больш буйны нячысцік – Вадзянік, Балотнік, Багнік. Бясшкодныя маленькія Л. могуць быць выпадкова забітыя грамавымі стрэламі. Але галоўную небяспеку для Л. (як і для Балотніка) уяўляе асушэнне месца пад іх жытлом і з прычыны гэтага – знішчэнне лязняку, дзе праходзіць усё іх жыццё. У такім выпадку яны гінуць усе разам назаўсёды і бясследна. Міфічным насельнікам лазы ўяўляўся таксама Лазавік.

    Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary/view/3203

    ЛОЗНІКІ

    Лознікі ўтвараюць асобны гурт хутчэй надводных, чым надводных Духаў. Жытлом ім служаць густыя кусты пераплеценага лазняку, у залежнасці ад колеру якога афарбавана іх цела. Самі па сабе Лознікі — драбнюткія, гуллівыя Духі. Яны не маюць намеру загубіць ахвяру, якую заблытваюць у куст ці карэнне лазы або прымушаюць правальвацца ў прыхаванае вадзяное акенца ў багне. Усё гэта робіцца як гульня, жарт, пасля чаго яны самі дапамагаюць ахвяры, падсоўваючы ёй куст лазы, трыснёг, аер ці нешта яшчэ. Калі і пры такой дапамозе ахвяра не выратавалася, значыць, яе падхапіў буйны Дух, які жыве тут, — Вадзянік, Балотшк ці Багнік. Паколькі Лознікі зусім бясшкодныя і малыя з выгляду, Перуновы стрэлы забіваюць іх не спецыяльна, а выпадкова. У Лознікаў застаецца адна небяспека, пра якую яны, аднак, зусім не дбаюць. Гэта — асушэнне месца пад іх жытлом і як вынік — знішчэнне лазняку, у якім яны жывуць. Тады яны гінуць усе разам назаўсёды і бясследна.

    Крыніца: http://mifijslavyan.ru/stories4/98.htm




    Copyright MyCorp © 2019
    Конструктор сайтов - uCoz