ДЗЕДАВІЦА

ЗНОСІНЫ, ЗНОС
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0

    ЗНОСІНЫ, ЗНОС

    Магічны рытуал – спаборніцтва дзвюх матак (бацькоў ці іншых дарослых), што выпадкова сустракаюцца з немаўлятамі на дарозе (відаць, маецца на ўвазе першая сустрэча немаўлят). Такая сустрэча вельмі непажаданая, бо, паводле народнага пераканання, адно з дзяцей, што апынецца вышэй за другога, забярэ яго сілу, тое перастане расці, пачне плакаць, хварэць, можа нават памерці.

    Каб выйсці пераможцам пры З., дзяцей паднімалі ўгору, падкідвалі. Такія ўяўленні і практыка занатаваны ў паўднёвых раёнах Беларусі (Калінкавіцкі, Нараўлянскі, Лельчыцкі, Петрыкаўскі Гомельскай, Пінскі, Кобрынскі Брэсцкай вобл.) а таксама ў сумежных раёнах Украіны ( у Валынскай, Ровенскай, Жытомірскай ды інш. Вобл.).

    Акцыяльная частка рытуалу ўзмацняецца вербальнай: маці прамаўляе ці думае сабе наступную формулу – замову: “Мая – ваўчэня, а твая – козленя. Мае твае з’есць” або “Мой – воўчонок, а твой – зайчэнок. Мой воўчэнок з’есць твоего зайчэнка” (в. Залатуха Калінкавіцкага р-на). Дзеянні і словы сустрэчнага боку парыруюцца і моцна пераклікаюцца:

    “Падкідаем высоко, да каб закахала глыбоко” (Сіманічы Лельчыцкага р-на), але можа быць ужыта і формула нейтралізацыі і прымірэння:

    “Одін хрэст, одін мір, одна помазання. Штоб не шкоділо ні тобе, ні мне” (Любешоўскі р-н Валынскай вобл.).

    Існуюць формулы – замовы, прыязныя немаўлятам і засцерагальныя супроць магчымых благіх думак матак:

    “На небе месяц і сонцэ, 

    Вас двое,   

    Расціце, дзеткі, абоя.  

    Дак што маткі думаюць,

    Хай маткам, 

    А што дзеткі думаюць -   

    Хай дзеткам”.

    (в. Залатуха Калінкавіцкага р-на).

    Паколькі немаўляты не могуць мець благіх думак і задум, то нічога кепскага ім не павінна “вярнуцца”. Наагул у беларускай традыцыі лічылася нядобрым праклінаць дзяцей нават сваіх ворагаў, хоць у штодзённым жыцці былі выпадкі праклёнаў на патомства.

    Матыў магічнага забеспячэння перавагі аднаго чалавека над другім з’яўляецца скразным у магічнай практыцы беларусаў: цяжарная кума не павінна трымаць хросніка вышэй за сваё дзіця (ва ўлонні), бо тое не будзе расці; сустрэчныя шлюбныя паязды на дарозе ад вянца не павінны саступаць адзін адному дарогу, хто саступіць – страціць шчасце маладых, дарогу размяралі з дакладнасцю і дзялілі, каб раз’ехацца без шкоды сабе.

    Уся гэтая агрэсіўная магія (нават абарончая) грунтавалася на перакананні, што перавага аднаго чалавека над другім дасягаецца не за кошт шчаслівых абставін аднаго (добрая спадчыннасць, розум, здольнасці, падтрымка роду і да т. п.), а за кошт жыццёвай энергіі другога (ты не сам зарабіў, а маё прысвоіў).

    Адсюль зайздрасць, падазронасць, нянавісць да поспеху іншага чалавека, яго здароўю, шанцаванню. Нават пахвала іншага чалавека ўспрымалася горш як этыкетнае ганьбенне:

    “Што гэта за дзіця такое благое, брыдкае?” ды інш., што разумелася як імкненне не сурочыць, а ўсялякія пахвалы кшталту “ як ты хораша прыбралася” парыраваліся сказанай ці падуманай грубасцю:

    “Соль табе ў вочы, галаўня ў горла”, або “Соль табе на язык, што балбатаць прывык”, “Каб табе вочы павылазілі, як ты ўсё бачыш” ды інш.

    Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary/view/1932




    Copyright MyCorp © 2024
    Конструктор сайтов - uCoz