ДЗЕДАВІЦА

ГЕНІТАЛІІ ЖАНОЧЫЯ
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0

    ГЕНІТАЛІІ ЖАНОЧЫЯ

    У традыцыйных поглядах – крыніца ўсеагульнага жыцця і багацця, універсальны спараджальны пачатак. У народна – медыцынскіх рытуалах матыў Г. ж улучаўся ў агульную семантыку перанараджэння, калі падкрэслена маці пераступала праз хворае дзіця, выцірала яму твар падолам сподняй кашулі, праймала праз спадніцу.

    Жыццядайная моц Г. ж. асабліва выразная ў звычаі абціраць твар дзіцяці рукою, правёўшы ёю папярэдне між ног, са словамі: “Чым радзіла, тым адхадзіла”. Рэальная дэманстрацыя геніталій у рытуалах прызваная стымуляваць плоднасць, а таксама абараніць чалавека ад шкодных уплываў. У Кобрынскім павеце, калі сустракаліся з папом, то адплёўвалі два разы і дакраналіся да геніталій.

    Разам з тым з міфалагічнага пункту гледжання Г. ж. апісваюцца як таямнічы і цёмны пачатак, ад якога зыходзіць небяспека і нават смерць – “калі жанчына “прысвеціць”, прайшоўшы над дзіцём, то яно будзе расці”. Як заўважае сербскі вучоны Л. Радэнковіч, Г. ж. у традыцыйным успрыманні – праход на той свет, і таму дэфларацыя маладой разумелася як адкрыццё шляху да сваіх продкаў.

    Адсюль строгае патрабаванне цнатлівасці нявесты, інакш можа адбыцца кантакт з іншымі, незнаёмымі і нават небяспечнымі сіламі. Параўн. тут уяўленні пра навародка як пасланца чужога свету. Г. ж. сярод элементаў прадметнага кода сімвалізуюцца рэчамі, якія судачыняюцца з колам або маюць адтуліну ці паглыбленне.

    Гэта перадусім спадніца і фартух (нявеста развязвала іх у час вянчання, каб пазней лёгкімі былі роды), ступа, гаршчок і хамут ( як маладая выязджала да жаніха, на хвіліну развязвалі хамут, бо гэта палегчыць першыя роды). Хамут надзявалі на шыю “нячэснай” нявесце – няцэласнасць хамута суадносілася з “няцэльнасцю” дзяўчыны, параўн. у гэтых жа звычаях дзіравы посуд ці пірог з дзіркай.

    Гл. прымаўку “ бабська хамуціна ўвесь свет замуціла”. Метафара ?жанчына - печ? можа звужацца і да выявы як печы чэрава, мацярынскага ўлоння.

    Цалкам суадносяцца з уяўленнямі аб сівалічнай тоеснасці чалеснікаў і Г. ж. рытуалы “перапякання” дзіцяці, калі хворага на лапаце як бы садзілі ў печ: дзіця сімвалічна вярталася назад, ва ўлонне, каб нарадзіцца зноў “новым” і здаровым. Засланка ў гэтым кантэксце адсылае да матыву цнатлівасці нявесты: на вяселлі хадзілі з засланкай па вёсцы і аб’яўлялі аб падзеі.

    У сістэме архітэктурных аналогій Г. ж. адпавядаюць дзверы і вароты (напр., у прыказцы “І мы з тых варот, адкуль увесь народ”). Асбліва нагляднае падобнае атаясамленне ў радзіннай звычаёвасці і замовах – для палягчэння родаў адчынялі дзверы і вокны, параўн. таксама “Замкніцеся, ключы залатыя, зачыніцеся, дзверы царскія, не пусьціце гэтыя дзіцяці”.

    Г. ж. маюць аналогіі і ў ландшафтавым кодзе: “Усе прайшлі праз той лажок, дзе на горачцы гаёк”. На міфапаэтычных асацыяцыях грунтуюцца і намінацыі Г. ж., сярод якіх дамінуюць птушыныя, жывёльныя метафары тыпу курка, ціпка, мышка, куна і да т. п., вызначальнымі для якіх стаюць семы плоднасці ды хтанічнасці.

    Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary/view/942




    Copyright MyCorp © 2024
    Конструктор сайтов - uCoz