ДЗЕДАВІЦА

ПАВЕТРЫЕ
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0

    ПАВЕТРЫЕ

    Эпідэміі прыносіць толькі з ветрам, таму народ так і называе іх — паветрые. Гэта паморак, чума, халера, воспа. Яны з'яўляюцца ў вёску пад выглядам жанчын, якіх, аднак, рэдка каму выпадае бачыць.

    Прыкінуўшыся прыгажуняй, такая хвароба звычайна спыняецца за сялом на могілках і адтуль упрыцемку і перад узыходам сонца памахвае на сяло чырвонай ці чорнай хусцінай. Ад гэтага махання людзі мруць як мухі.

    Па начах хваробы ў тым ці іншым абліччы ходзяць і па хатах. Але ім даводзіцца часта ўцякаць ад сабак, якія іх бачаць і пужаюць. Калі мясцовасці пагражае заразная хвароба, жыхары адной ці некалькіх суседніх вёсак карыстаюцца такім сродкам.

    Двух валоў-блізнят запрагаюць у саху, зробленую, калі магчыма, майстрам з блізнят. Кіраваць сахою і валамі выбіраюць таксама братоў-блізнят. Адзін кіруе жывёлаю паперадзе, а другі правіць сахою.

    У суправаджэнні ўсіх жыхароў вёскі, не выключаючы немаўлят і ляжачых хворых, якіх нясуць на руках, праводзяць баразну (часам тры) вакол вёскі, улетку па зямлі, а зімою па снезе. Гэтая баразна мае такую сілу, што праз яе цэлы год не пяройдзе не толькі заразная хвароба, але і звер.

    Крыніца: http://mifijslavyan.ru/stories4/41.htm




    Copyright MyCorp © 2019
    Конструктор сайтов - uCoz