ДЗЕДАВІЦА

ПАСТУХ, ПАСТЫР
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0

    ПАСТУХ, ПАСТЫР

    У шырокім сэнсе ў міфапаэтычнай традыцыі ахоўнік, абаронец, кармілец, пастыр, патрыярх ды інш. П. уваходзіць у схему асноўнага індаеўрапейскага міфа і звязваецца з падземным царствам. Лічыцца, што П. валодаюць таямніцамі ў дачыненні з жывёламі, раслінамі, нябеснымі свяціламі, а таксама звязаны з духам лясоў, гор і рознымі боствамі – ахоўнікамі жывёлы.

    П. абавязкова павінны ведаць замовы на розныя выпадкі. На П. звычайна выбіралі чалавека беззямельнага, па стане здароўя няздатнага да палявых прац. Паводле павер’яў, такі чалавек валодае сілай, з дапамогаю якой ён уплывае на статак і выратоўвае яго ад усялякіх бедаў. З П. звязваюць шэраг магічных дзеянняў.

    Калі вясной выпускаюць скаціну на пашу, то П. у кожнай жывёліны прамеж вушэй і крыжа састрыгае касмыль поўсці і зактвае яго ў чысты воск. Такі васковы шарык ён хавае пад камень каля таго месца, куды ходзіць статак на вадапой, і пры гэтым чытае доўгую замову. У час замовы шарык ён трымае ў адной руцэ, а другой – вісячы замок.

    Шырока быў распаўсюджаны і абрад, калі П. са свечкай абходзіў статак. Рэшткі свечкі П. хаваў у свой берасцяны ражок. Лічылася, што на гукі такога ражка скаціна хутчэй сходзіцца, а дзікія жывёлы збягаюць. Святамі П. з’яўляюцца Юр’еў дзень, калі першы раз выганяюць жывёлу ў поле, і Міколаў дзень.

    У гэтыя дні П. частавалі па хатах, а ў полі смажылі яешню. Такое частаванне П. бярэ пачатак ад тых часоў, калі ахвяраванні прыносілі богу жывёлы – Вялесу. Пазней у такім абрадзе месца бога жывёлы замяняў П.

    Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary/view/4023

    ПАСТУХ

    У працэсе жыццядзейнасці вясковай абшчыны паступова паўставала патрэба вылучэння са складу грамады людзей, якія займаліся адпаведнымі рамёствамі: цесляры, сталяры, бондары, пчаляры, ганчары, краўцы, шаўцы, печнікі і г.д. Аднак сярод гэтага кола майстроў асобнае месца займалі каваль, млынар, пастух і знахар.

    Найбольшай павагай карыстаўся каваль. Недзе паміж гэтымі майстрамі знаходзілася постаць пастуха. Дужыя, спрытныя, здольныя на любую справу мужчыны ў пастухі ніколі не ішлі, лічылі гэта прыніжэннем свайго сацыяльнага статусу. У сувязі з гэтым у фальклорных творах пастух супрацьпастаўляецца галоўнай фігуры вёскі – земляробу, напрыклад, у замовах: «У чыстым полі стаяў дубочак, а пад тым дубочкам сівы дзядочак. Ён не арэ, не паша, толькі кароўкі пасе. Спераду прыпыняе, а ззаду падганяе».

    Таму «толькі пасвіць» кароў часцей за ўсё выбіралі людзей, якія мелі фізічныя або псіхічныя захворванні, калек, людзей сталага веку, старых або зусім збяднелых. Лічылася, калі пастух гучна ляскае пугай, умее свістаць, званіць у званы, іграць на дудзе, ражку і г. д., то такімі дзеяннямі ён разганяе нячыстую сілу, якая «заначавала на пашы», а яго магічным найгрышам падпарадкоўваюцца жывёлы і расліны.

    Пастух абавязаны быў ведаць хаця б азы народнай медыцыны, каб перасцерагчы статак ад небяспекі або дапамагчы жывёліне, калі яе хто-небудзь пакусаў.

    Таму да пастуха ставіліся, з аднаго боку, як да млынара, а з другога – як да каваля. Калі людзі бачылі, што іх пастух – чалавек спрактыкаваны, яму аказвалі ўсялякія знакі павагі: аддавалі адзенне, частавалі прысмакамі: кавалкам сала, вяндлінай, каўбасой, лустай хлеба, яйкамі.

    Асабліва адказна пастух ставіўся да першага выгану жывёлы на пашу. сярод перасцярог і рэгламентацый былі наступныя: «у дзень першага выгану скаціны пастухі абавязкова пазбягаюць нават самых дробных пазык адзін у аднаго – хлеба, нажа і г. д., што ў звычайны час яны ахвотна робяць.

    Строга сочаць за пастухамі, каб яны ў гэты дзень не бралі з сабой у поле ні нажа, ні агню». Выбар пастухоў быў справай усёй вясковай грамады. Хто будзе ў новым сезоне пасвіць статак, дамаўляліся ў чацвер на масленічным тыдні, калі ўшаноўвалі бога-ахоўніка свойскай жывёлы Вялеса.

    Аўтар: Аксана КАТОВІЧ, Янка КРУК, «Звязда».

    Крыніца: http://www.belarustime.ru/belarus/nativeword/b17c1fae38315c48.html

    АД СПРАДВЕЧНАГА ДА СУЧАСНАГА ПАСТУХ.

    Часам пастуху прыпісвалі такую якасць, як здольнасць размаўляць з жывёламі, раслінамі, з духамі і нячыстай сілай. Лічылася, што навыкі пастуха перадаюцца з пакалення ў пакаленне.

    У культуры ўсходніх славян было прынята, каб пры першым выгане кароў у поле пастух абышоў увесь статак з хлебам-соллю і велікодным яйкам, пры гэтым жывёлу неабходна было сцёбаць асвечанай на Вербніцу вярбой. Абавязковым атрыбутам усіх пастухоў былі абярэгі, якія яны бралі з сабой у поле.

    Самымі распаўсюджанымі былі асвечаная ў Чысты чацвер соль, святая вада, яйкі, хлеб, розныя травы, сабраныя на Купалле, каменьчыкі, карэнне і г.д. Лічылася, што ў такім выпадку статак не будзе разыходзіцца, а жывёла будзе пладавітай. У народнай культуры існавала такое правіла: ні адзін пастух не возьме ў статак жывёлу пасля Юр’я (6 мая).

    У некаторых палескіх вёсках пастуху забаранялася на працягу лета стрыгчыся і мець зносіны з жонкай, а таксама збіраць ягады і грыбы. Святам пастухоў лічылі дзень святога Юр’я. Іх частавалі ў полі мірской яечняй, адорвалі адзеннем, грашамі. Часам пастуха аблівалі халоднай вадой, каб ён «не спаў» летам і не згубіў статак.

    АБЯРЭГ ДЛЯ ПАСТУХА

    Каб пастуха не забіла маланка, трэба на поўню прачытаць замову на хустку ці кавалачак тканіны і прышыць яе да адзення: «У імя Айца і Сына і Святога Духа. Гасподзь Спасіцель, спасі і зберажы ад града і ветра, ад агню і молніі. Адвядзі ад мяне, раба Божага (імя) пазаўчасную смерць. Будзь мне абаронай. Амін».

    Аўтар: «Народная газета».

    Крыніца: http://www.belarustime.ru/belarus/nativeword/caeafd878d098544.html

    ПАСТУХ

    Пастух — чалавек, якi адказвае за захаванне статку (кароў, авечак i г.д.) у час летняга выпасу. Часам пастуху прыпiсвалi здольнасць размаўляць з жывёламi, раслiнным светам i светам духаў i нячыстай сiлы. Яго параўноўвалi з ведзьмаком, бо ён мог кiраваць вялiкiм статкам, каровы слухалiся яго i iшлi за iм, як зачараваныя.

    l Пастуха аднавяскоўцы выбiралi вельмi адказна. Ён павiнен быў валодаць здольнасцю лячыць жывёл, выконваць пэўныя магiчныя дзеяннi, накiраваныя на ахову жывёл.

    l Так, пры першым выгане жывёлы ў поле пастухi павiнны былi гучна сцёбаць бiзунамi, свiстаць, званiць у званочкi, граць на дудцы i г.д. Лiчылася, што такiмi дзеяннямi яны разганяюць злых духаў.

    l У культуры ўсходнiх славян было прынята, каб пры першым выгане кароў у поле пастух абыходзiў увесь статак хлебам-соллю з велiкодным яйкам, пры гэтым жывёлу неабходна было сцёбаць асвечанай на Вербнiцу вярбой.

    l Абавязковым атрыбутам усiх пастухоў былi абярэгi, якiя яны бралi з сабой на поле. Самымi распаўсюджанымi былi асвечаная ў Чысты чацвер соль, святая вада, яйкi, хлеб, розныя травы, сабраныя на Купалле, каменьчыкi, карэнне i г.д. Лiчылася, што ў такiм выпадку статак не будзе разыходзiцца, а жывёла будзе пладаноснай.

    l Пастух павiнен быў умець граць на дудцы, трубе i г.д. Лiчылася, што "спецыяльным найгрышам" падпарадкоўвалася ўсё навокал: i жывёла, i раслiны, i нячыстая сiла.

    l У першы дзень выпасу жывёлы пастух павiнен быў тройчы абысцi ўвесь статак па сонцы, прытрымлiвацца на працягу дня строгага посту.

    l Не аднойчы за лета пастух выконваў магiчныя дзеяннi засцерагальнага або ахоўнага характару. Напрыклад, ён браў асвечаныя галiнкi вярбы, ламаў iх на столькi частак, колькi кароў было ў яго статку, i раскiдваў гэтыя часткi на полi. Такiя дзеяннi павiнны былi захаваць жывёлу ад драпежных звяроў i ад таго, каб каровы не разбрыдалiся па полi.

    l У народнай культуры iснавала такое правiла: нi адзiн пастух не возьме ў статак жывёлу пасля Юр’я. Гэта неабходна было зрабiць менавiта да Юр’я, iнакш увесь статак будзе пакутаваць ад нападкаў ваўкоў i iншых драпежных звяроў.

    l Лiчылася, што навыкi i веды пастуха перадаюцца з пакалення ў пакаленне ад унука да ўнука, у сем’ях майстэрствам пастухоў ганарылiся.

    l У некаторых палескiх вёсках пастуху забаранялася на працягу лета стрыгчыся i мець зносiны з жонкай, браць на поле, а таксама збiраць ягады i грыбы. Лiчылася, што гэтымi дзеяннямi пастух абавязаны лесуну, "мясцоваму гаспадару", якi пакарае яго i статак за невыкананне гэтых забаронаў.

    l Апроч штодзённай платы, пастухоў вiншавалi пры першым i апошнiм выгане жывёлы ў поле. У Брэсцкай вобласцi гэтыя абрады звалi "Запасне" i "Допасне" цi "Дзякаўшчына".

    l Святам пастухоў лiчылi дзень святога Юр’я. Іх частавалi ў полi яечняй, адорвалi палотнамi, адзеннем, грашыма. Часам пастухоў ў святочныя днi аблiвалi халоднай вадой. Гэта рабiлася для таго, каб ён "не спаў" летам i не згубiў статак.

    l Акрамя таго, пастухоў вiншавалi на Вялiкдзень, Тройцу, Мiколу, у Пятроў дзень i на Iллю. Iх чакалi ў кожнай хаце, частавалi iх яечняй, хлебам, караваямi, маслам, сырам i г.д.

    l На працягу года пастухi павiнны былi выконваць шэраг рытуальных дзеянняў, каб атрымаць падтрымку вышэйшых сiлаў для свайго майстэрства. Так, на Каляды пастухi рассыпалi па падлозе тры прыгаршчы гароху, i загадвалi на першую, каб вялiся прыгожыя гнядыя конi, на другую — здаровыя каровы i цяляты, на трэцюю — авечкi i ягняты.

    Аўтар: Аксана Катовiч, Янка Крук

    ПАСТУХ

    А.А.Плотнікава

    Пастух - галоўны персанаж у абрадах і вераваннях, злучаны з абаронай, захаванасцю скаціны, асабліва падчас летняй пашы. ПАСТУХ выконвае цэлы шэраг абрадавых дзеянняў, злучаных, па павер'ях, з дабрабытам свайго статка. Адмысловай павагай карыстаецца ПАСТУХ на Рускай Поўначы, дзе яго лічаць ведзьмаком, які мае сувязь з лесуном і іншымі тагасветнымі сіламі.

    Лічыцца, што ПАСТУХ складае з лесуном дамову, па якой "дае" яму лепшую карову і абавязваецца выконваць шэраг забарон (не збіраць лясных ягад і грыбоў, не адганяць камароў і мух, не руйнаваць мурашнікі і г.д.), зашто лясун забяспечвае яму захаванасць статка.

    Змацоўваючы дамову, ПАСТУХ прамаўляе замову ("отпуск"), абыходзіць вакол статка з замком і ключом, кідае замкнёны замок у лес, закопвае паперу з напісанай замовай у зацішным месцы, дзе пакідае яе да канца пашы скаціны, і г. д.

    У некаторых рускіх і палескіх сёлах ПАСТУХ усё лета не стрыжэцца, не мае палавых зносін, не бярэ з сабой у поле нож і г.д. Мноства абрадавых дзеянняў здзяйсняецца ПАСТУХОМ (часам разам з гаспадарамі) пры першым выгане скаціны ў поле.

    Каб прагнаць нячыстую сілу, "зло", засяроджаную на шляху да пашы, пастухі ў Мараўскай Валахіі і ў Карпатах гучна пляскалі бізунамі, свісталі, званілі ў званкі, гралі на трубе, дудцы і г.д.

    У Карпатах галоўны ПАСТУХ вёў статак на пашу вакольнымі шляхамі, закопваў на ўскраіне сяла ланцуг з замкам ці вяроўку, на якой спускалі ў магілу нябожчыка (каб не разбягаліся авечкі), маляваў пастухоўскім кіем крыж на зямлі, крэсліў нажом папярок дарогі "мяжу", якую не смеюць перасекчы духі, кідаў на мост жменю солі, шараваў авечкам капыта часныком і г. д.

    Па прыбыцці на месца пашы гуцульскі ПАСТУХ усаджваў сякеру злева ад дзвярэй у пастуховую халупу, здабываў агонь трэннем сухіх паленаў, падкладаў цьмеючую галавешку ва ўваходу ў загон, крапіў статак святой вадой.

    Як правіла, ва ўсходніх славян пастух абыходзіў быдла з хлебам, соллю, яйкамі ці яечняй, свечкай, сякерай, замком і ключом і г. д. Ва ўсіх славян важнае значэнне мелі прадметы, якія ПАСТУХ клаў сабе ў торбу пры выгане статка.

    Так, засцерагаючы статак, ПАСТУХ насіў з сабой у поле яйка, хлеб у выглядзе крыжа, макулінку асвячонай солі, свечку, розную "магічную" траву, асвячоны мел, вугольчыкі, а ў паўднёвых славян - кулі, скарыстаныя пры стрэле ў момант адпраўлення на пашу.

    Каб ПАСТУХ не задрамаў на пашы і не быў гультаяватым, у дзень выгана скаціны яго аблівалі вадой. На Каляды ва ўкраінскіх Карпатах і Славакіі пастухі разносілі па хатах дубцы, якімі вынікала ўвесну выганяць быдла.

    У Высокіх Татрах пастухі раздавалі напярэдадні пашы дубцы з іглічнымі "лапамі", зашто атрымлівалі ад гаспадароў грошы і пачастунак. ПАСТУХУ адводзілася важная роля ў абрадах, якія здзяйсняюцца падчас мору скаціны: ён здабываў "жывы агонь" для ачышчальнага вогнішча, праганяў статак праз вогнішча ці "скрозь зямлю", г. зн. праз выкапаны ў зямлі роў.

    Звычай ушаноўвання ПАСТУХА распаўсюджаны ва ўсіх славян. Апроч рэгулярнай платы натурай, ПАСТУХА адорвалі ў дзень выгана скаціны і па канчатку пашы ўвосень; у Брэсцкай вобласці такі пачастунак зваўся "запасне" і "дапасне".

    Акрамя таго, пастухоў ушаноўвалі на Вялікдзень, у Юр'еў дзень, на Сёмуху, у Пятроў дзень і г.д. У якасці пачастунка пастухам звычайна рыхтавалі яечню ці давалі прадукты для яе падрыхтоўкі.

    У рускіх ушаноўванне пастухоў у дзень выгана скаціны звалася "мірская яечня". На Смаленшчыне падрыхтоўка пастухамі і падпаскамі яечні ператваралася ў складаны абрад, мэта якога складалася ў тым, каб "звер" "не ўбачыў", "не крануў" "скацінкі", каб "у звера не растуліліся зубы" і г.д.

    Часам пастухі самі хадзілі па хатах і збіралі падарункі, але часцей ПАСТУХ стаяў у ваколіцы сяла і прымаў пірагі, аладкі, грошы і палотны. У высакагорных абласцях Славакіі галоўным ПАСТУХОМ уладкоўваўся "пачастунак на пашы", які сканчаўся музыкай, традыцыйнымі песнямі і скокамі.

    У Польшчы падчас балявання здзяйсняўся абрад выбару "караля пастухоў": ім станавіўся той, хто першым прыгнаў скаціну на пашу.

    Лит.:

    Дурасов Г.П. Обряды, связанные с домашним скотоводством на Каргополье, в конце XIX — начале XX в. //

    Культура Русского Севера,. Л., 1988;

    Зеленин Д.К. Восточнославянская этнография. М., 1991.

    А.А.Плотнікава




    Copyright MyCorp © 2019
    Конструктор сайтов - uCoz