ПРАВЫ
У беларускай міфапаэтычнай мадэлі свету П. маркіраваны знакам «плюс» і судачыняецца з асвоеным, ачалавечаным, гарманізаваным пачаткам у шэрагу культурных бінарных апазіцый: верхам, перадам, усходам і поўднем, дабром, жыццём, сваім, мужчынскім, рухам па сонцы. Дыхатамія П. і левага найбольш выразна і шматбакова назіраецца ў рытуальна-абрадавых комплексах каляндарнага і сямейна-родавага цыклаў. Напрыклад, у абрадзе вяселля абрус засцілалі правым бокам, г. зн. узорамі наверх, перад тым як адправіць маладых да вянца, бацька падыходзіў да сваёй дачкі, апаясваў яе ручніком і тройчы па сонцы (г. зн. злева направа) абводзіў вакол стала. У ХХ ст. гэты абрад атрымаў пэўнае пераасэнсаванне ў гарадскіх умовах: перад тым як адправіць жонку ў раддом, муж тройчы па сонцы абвядзе яе вакол стала, які стаіць пасярэдзіне залы. Адпраўляючы маладых да вянца, бацькі маладой абавязкова абыходзілі ўвесь вясельны картэж злева направа і абсыпалі жытам. Такі ж накірунак руху будуць мець вясельны картэж, які пад'язджае да дому маладой, а таксама маладыя, калі заходзілі за вясельны стол і ішлі да чырвонага кута. Семантыка П. як сімвалізацыя мужчынскага пачатку прасочвалася ў пахавальных абрадах: памерлага муж да таго часу, пакуль зробяць труну, клалі на лаву, якая стаяла справа ад уваходу, за памінальным сталом мужчыны і жанчыны садзіліся адзін насупраць аднаго, прычым мужчыны садзіліся ўздоўж сцяны справа ад уваходу. У Чысты чацвер трэба было абавязкова памыцца ў лазні. Дзяўчаты бралі з сабой маленькі каменьчык, станавіліся на яго П. нагой і абліваліся вадой, што павінна было паспрыяць захаванню здароўя чалавека на ўвесь год. Дэтэрмінаванасць прыярытэтнага ў беларускай культуры накірунку злева направа можа быць шматаспектнай: псіхалагічнай, фізіялагічнай, біялагічнай, перавага аддавалася праварукім людзям і адпаведна правабокаму накірунку адзення і размяшчэння ў прасторы. Віно дазваляецца наліваць толькі П. рукой, выкручваць бялізну толькі ў П. бок, чырвоны кут у хаце, як правіла, быў з П. боку ад уваходу, дзве полкі спадніцы або посцілкі сшывалі злева направа. Аднак можна меркаваць, што першапрычынай такой прыярытэтнасці была ўніверсальная касмалагема: рух сонца па небасхіле з усходу на захад, што ў кантэксце аналізаванай бінарнай апазіцыі адпавядала П. У казачным эпасе беларусаў вядома шмат сюжэтаў, у развіцці якіх прысутнічае матыў выбару галоўным героем накірунку далейшага руху. Ён стаіць на раздарожжы і бачыць камень, які выконваў ролю маркёра-медыятара і прадпісваў: направа пойдзеш застанешся жывы. У народных замовах знахар як бы паўтарае ход паломніка да свяшчэннай мясціны, ён ідзе да сімвала цэнтра Сусвету дуба, накірунак яго руху на ўсход Сонца, што адпавядае руху героя ў казках направа. Лічылася, калі маладзік упершыню убачыш з П. боку, то ўвесь месяц будзе шчасціць і шанцаваць ва ўсіх справах. З маладзіком звязаны дзявоцкія варожбы пра долю. Убачыўшы першы раз маладзік, дзяўчына станавілася на П. нагу і тройчы перакручвалася на ёй у П. бок, затым брала зямлю з таго месца і клала нанач пад галаву: каб прысніўся ноччу той малады хлопец, за якога замуж пойдзе. Звернем увагу і на наступную акалічнасць: пашырэнне на Беларусі хрысціянства па шматлікіх параметрах гарманізавалася з папярэдняй паганскай традыцыяй. З цягам часу сталася так, што святы Хрыстовага (мужчынскага) цыкла (Раство, Вадохрышча, Грамніцы, Вялікдзень, Узнясенне, Тройца, дзень нараджэння Iвана Хрысціцеля) згрупаваныя ў П. баку гадавога кола, а жаночыя (цыкл Багародзіцы Раство, Успенне, Пакровы, Увядзенне ў храм) размешчаны з левага боку. Гэты фактар стаў вызначальным і для архітэктонікі храма, у космасе якога П. бок з выявай укрыжаванага Iсуса Хрыста лічыцца мужчынскім. Таму ў час вянчання жаніх стаіць з П. боку, а нявеста з левага. У той жа хрысціянскай традыцыі лічыцца, што анёл (станоўчы пачатак) знаходзіцца каля П. пляча чалавека, а д'ябал (адмоўны пачатак) каля левага. Судачыненасць П., як мужчынскага і станоўчага, паўплывала на ўзнікненне шэрага прадпісанняў і рэгламентацый як у абрадавых кантэкстах, так і ў штодзённа-побытавым плане. Напрыклад, кветка маладому мацуецца на П. баку, ручнік свата або пояс хлопца (мужчыны) завязваецца пад П. руку (гэтаксама зашпільваецца і наша сучаснае адзенне), на П. руцэ праваслаўныя беларусы носяць заручальны пярсцёнак. У беларусаў вядома павер'е, якое сведчыць: калі хочаш, каб усё задуманае здзейснілася, уставаць раніцай трэба толькі на П. нагу.http://mifijslavyan.ru/stories2/274.htm'
ПРАВЫ
У беларускай міфапаэтычкай мадэлі всету правы маркіраваны знакам "плюс" і судачыняецца з асвоеным, ачалавечаным, гарманізаваным пачаткам у шэрагу культурных бінарных апазіцый: верхам, перадам, усходам і поўднем, дабром, жыццём, сваім, мужчынскім, рухам па сонцы.
Дыхатамія правага і левага найбольш выразна і шматбакова назіраецца ў рытуальна-абрадавых комплексах каляндарнага і сямейна-родавага цыклаў. Напрыклад, у абрадзе вяселля абрус засцілалі правым бокам, гэта значыць узорамі наверх, перад тым як адправіць маладых да вянца, бацька падыходзіў да своёй дачкі, апаясваў яе ручніком і тройчы па сонцы (злева направа) абводзіў вакол стала. Адпраўляючы маладых да вянца, бацькі маладой абавязкова абыходзілі ўвесь вясельны картэж злева направа і абсыпалі жытам.
Семантыка права як сімвалізацыя мужчынскага пачатку прасочвалася ў пахавальных абрадах: памерлага мужчыну да таго часу, пакуль зробяць труну, клалі на лаву, якая стаяла справа ад уваходу, за памінальным сталом мужчыны і жанчыны садзіліся адзін насупраць аднаго, прычым мужчыны садзіліся ўздоўж сцяны сцяны - справа ад уваходу.
У казачным эпасе беларусаў вядома шмат сюжэтаў, у развіцці якіх прысутнічае матыў выбару галоўным героем накірунку далейшага руху.
Пашырэнне на Беларусі хрысціянства па шматлікіх параметрах гарманізавалася з папярэдняй паганскай традыцыяй. З цягам часу сталася так, што святы Хрыстовага (мужчынскага) цыкла (Ражство, Вадохрышча, Вялікдзень, Узнясенне, Тройца, дзень нараджэння Івана Хрысціцеля) згрупаваныя ў правым баку гадавага кола. Жаночыя (цыкл Багародзіцы: Раство, Успенне, Пакровы, Увядзенне ў храм) размешчаны з левага боку. Гэты фактар стаў вызначальным і для архітэктонікі храма, у космасе якога правы бок з выявай укрыжаванага Ісуса Хрыста лічыцца мужчынскім. Таму ў час вянчання жаніх стаіць з правага боку, а нявеста - з левага http://www.obereg.of.by/catalog.php?id=121&category=10&mode=detail