ДЗЕДАВІЦА

КАЛІНАВЫ МОСТ
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0

    КАЛІНАВЫ МОСТ

    Міфалагічны мост, месцамі лакалізацыі якога, як сведчаць беларускія фальклорныя тэксты, уяўляліся мора, пустыня, рака (вогненная, Дунай, Смуродзіна ці Смародзіна).

    Усе гэтыя семіятычна адзначаныя аб’екты асэнсоўваліся міфалагічнай свядомасцю як аддаленая, чужая прастора. К. м., які злучаў берагі межавай ракі паміж “тым” і “гэтым” светам (якая вядоіая ўсім індаеўрапейцам), звязваў чалавечую айкумену з іншасветам, яго прадстаўнікамі і маркіраваўся як прыналежны да царства смерці.

    К. м. масціла нячыстая сіла, а ў дом ля К. м. прыходзілі д’яблы і з’ядалі дзяцей, на К. м. лакалізаваліся істоты змяінай пароды (змяя Шкурапея, над усімі старшая, старшы чарвяк ды інш.), а таксама святыя, што захавалі адзнакі паганскіх бостваў (Прачыстая маці, сам Гасподзь Ісус Хрыстос, святыя Юр’я, Мікола, Пятро, Васіль, Кузьма).

    На К. м. або ля яго расце каліна – дрэва, цесна звязанае з ніжняй сферай, з памерлымі. Ідэя сувязі светаў і станаў улучылася ў больш агульную ідэю пераходу, якая была пакладзена ў аснову абрадавых комплексаў, звязаных з нараджэннем, вяселлем і смерцю. Міфалагічны сімвал К. м., які падзяляў і злучаў адначасова людскі, матэрыяльны, свет і свет духоўны, замагільны, сваё і чужое, набыў значэнне пераходу з аднаго свету ў другі або з аднаго сацыябілагічнага этапу ў іншы.

    У каляндарна-абрадавых песнях сімвалічны пераход сакралізаваных гасцей, звязаных з іншасветам: Каляды, каляднікаў, валачобнікаў і г. д., заканчваецца рытуальным шэсцем па К. м. “Семсот каляднічкаў” у беларускай песні просяць:

    “Ох, пазволь, пане, поле змераці, 

    Поле змераці, стадо згоніці, 

    Стадо згоніці на калінаў мост. 

    А калінаў мост да й уламіўся,   

    Вороное стадо да й затонуло”.

    У песнях на шлюбную тэматыку нявеста мосціць К. м., які тут звязаны з сімволікай кахання, пярынамі, па К. м. маладыя ідуць да шлюбу, брат сястру вядзе на пасад, едзе вясельны поезд маладога ці сам малады, напрыклад:

    “Не гніся, не гніся, калінавы мосцік, 

    Там едзе Міхаська да цешчы ў госці… 

    Як праз поле едзе – лес палягае…”

    У роадзінных песнях бацька. У якога нарадзілася дзіця, “бяжыць”, “стучыць”, “пабрухваець” па К. м., просячы бабку “перабабіць”, кумочка – “перанесці”, а кумачку “перахрысціць” дзіця, г. зн.

    Дзіця, якое адразу пасля нараджэння належала “чужому” свету, па К. м. павінна было трапіць у “гэты” свет (параўн. старажытнае ўяўленне пра нечысціню парадзіхі, дзіцяці, павітухі і мужа парадзіхі; тлумачыцца гэтая нечысціня сувяззю з “тым” светам).

    Пераход паміж двума светамі ці станамі, згодна з міфалагічнымі ўяўленнямі, мог адбывацца толькі праз знікнення (рэальную ці сімвалічную смерць) чалавека на адным роўні і з’яўленне ўжо на другім роўні, у новай якасці.

    Таму К. м. – гэта і мост смерці (параўн. матывы беларускіх фальклорных тэкстаў:

    “Ай, ехалі сваты 

    Па калінавым масту. 

    Масты паламілі, коней патапілі”,

    “Ішоў дзед калінавым мостам. Мост пахіліўся. Дзед паваліўся” ды інш. Пераход, змена станаў, згодна з архаічнымі ўяўленнямі, былі немагчымыя ўнутры арганізаванага свету і суправаджаліся барацьбой двух пачаткаў: новага і старога, свайго і чужога.

    Барацьба гэтая адбывалася на К. м., які сімвалізаваў прамежкавую зону (параўн. матывы казак і замоў, у якіх на К. м. адбываецца змаганне героя з пачварай, са змеем; св. Юры на К. м. забівае чараўніцу, што адбірала малако ў кароў ды інш.).

    Пазней сімвалічны пераход па міфалагічным К. м. пачаў паказвацца і ўспрымацца як рэальная пераправа па матэрыяльным К. м.

    Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary/view/2222




    Copyright MyCorp © 2024
    Конструктор сайтов - uCoz