ДЗЕДАВІЦА

ПАЛЯВІЦЫ
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0

    ПАЛЯВІЦЫ

    Русалкі-палявіцы сядзяць у жыце, калі яно расце. Бог іх пасылае пільнаваць жыта, каб ніхто не тоўкся да не трусіў каласкоў, бо не нальюцца. Русалкі-палявіцы ніякіх пасеваў не любяць у полі, акрамя жыта, дзе яны качаюць яйкі ў Наўскі Вялікдзень.

    Таму і не дзіва, што як нехта ўпрэцца ў жытняе поле, то яго заласкочуць. Хлопца заласкочуць, бо разявака, а дзеўку — каб было больш Русалак. Русалкі-палявіцы без віны нікому не робяць зла.

    Русалкі-палявіцы не могуць перайсці цераз мяжу, ад таго і церпяць, і пераводзяцца: цяпер зямлю увесь час перамерваюць і дзеляць межамі.

    А раней, калі зямля была нямераная, іх было многа. А ў лесе ноччу толькі і чутна было: гу-гу-гу-гу!

    Крыніца: http://mifijslavyan.ru/stories4/37.htm




    Copyright MyCorp © 2024
    Конструктор сайтов - uCoz