ДЗЕДАВІЦА

АБРАДЫ
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0

    АБРАДЫ

    Купалле на рацэ Піна. 1985.

    Сукупнасць традыцыйных умоўных дзеянняў, што сiмвалiчна выражаюць i замацоўваюць адносiны людзей да прыроды i памiж сабою, ix паводзiны ў важных жыццёвых ciтyaцыях, якiя сiстэматычна паўтараюцца. А.- састаўная частка традыцыйна - бытавой культуры народа. Утрымлiваюць у сабе элементы песеннага, харэаграфiчнага, драматычнага, дэкаратыуўна-прыкладнога мастацтва.

    3арадзiлiся ў першабытным грамадстве, калi людзi iмкнулiся заклiканнямi ўздзейнiчаць на незразумелыя iм з'явы прыроды. Былi звязаны з гаспадарчай дзейнасцю, бытавымi ўмовамi, rpaмадскімi адносiнамi i падзялялiся на каляндарна-вытворчыя (земляробчыя, паляунiчыя, жывёлагадоўчы,. рыбалоўныя), сямейна-бытавыя (вясельныя, радзiнныя, пахавальныя), грамадскiя i царкоўныя.

    Большасць бел. А. старажытнага паходжання ўзнiклi на агульнай усх.-слав. глебе. Старажытная абраднасць ляжыць у аснове калядавання, .масленiцы, шчадравання, валачобнiцтва (гл. Валачобнікі) , абрадаў купальскай почы (гл. Kупалле) i iнш. Многiя А. звязаны з культам продкаў (дзяды, радаўнiца), раслiннасцi. Асаблiвасць бел. А.- перапляценне ў ix аграрна-бытавых, язычнiцкiх i хрысцiянскiх элементаў.

    Царква iмкнулася забаранiць нар. А. або прыстасаваць ix да патрэб рэлiгiйнага культу, асобным А. вяселля, радзiн, пахавання i iнш. надаць рэлiгiйны змест. А. ў аснове сваёй захавалi нар. спецыфiку i нацыянальны каларыт, суправаджаюцца песнямi, танцамі, замовамi, карагодамi, пераапрананнем “каза”, “жораў”, “дзед”, “цыган” і інш.).

    У ix прысутнiчаюць элементы тэатралiзаванага дзеяння (гл. Народны тэатр), 3 iмi звязана каляндарна-абрадавая паэзiя i сямейна-абрадавая паэзiя. 3 цягам часу А. трацiлi першапачатковае значэнне, роля рэлігійных элементаў у іх паступова змяншалася, яны пераходзілі ў разрад гульняў, святочных забаў і захоўваліся пераважна ў вёсцы.

    Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary/view/8443




    Copyright MyCorp © 2019
    Конструктор сайтов - uCoz