ДЗЕДАВІЦА

ПОЎНЯ
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0

    ПОЎНЯ

    Семантычным эквiвалентам лацiнскага слова «Luna» ў беларускай моўнай традыцыi з'яўляецца слова «Поўня». Менавiта яна (гэта найбольш развiтая фаза) i стала прадметам асаблiвага стаўлення ў свядомасцi беларусаў. Цi то за «поўняй» хаваецца старажытная мiфалагiчная аснова ўяўленняў аб Месяцы цалкам, цi насамрэч уплыў поўнага Месяца на чалавека i на ўсё наваколле быў настолькi моцным i ўсебаковым, што самыя супярэчлiвыя рэгламентацыi датычацца непасрэдна гэтай фазы.

    Поўня – гэта той час, калi Месяц дасягае максiмальных памераў, ступенi найвышэйшага росквiту, i таму мiжволi прыцягвае да сябе. Аднак час загадкавага «прымагнiчвання» нашы продкi лiчылi адмоўным перыядам, якi патрабуе асаблiвай увагi i засцярогi. Як сведчаць псiхолагi i медыкi, «поўня» на чалавека (асаблiва на мужчын) сур'ёзна ўздзейнiчае: падымаецца артэрыяльны цiск, становiцца дрэннай хуткасць рэакцыi, з'яўляецца неапраўданая раздражняльнасць, абвастраюцца псiхiчныя, неўралагiчныя i хранiчныя захворваннi.

    Падчас поўнi людзi засцерагалiся, каб свет Месяца не падаў на чалавека або на жывёл. І сёння шырока распаўсюджана ўяўленне аб тым, што поўны Месяц не павiнен свяцiць на твар чалавеку, якi спiць, iнакш яму будуць снiцца жахi або яго будзе турбаваць бяссоннiца. Некаторыя сцвярджаюць, што ў такiм выпадку твар стане непрыгожым, а чалавек хутка захварэе. З поўняй звязвалi найвялiкшую колькасць абмежаванняў.

    Такiм жа стрыманым, а ў большасцi – адмоўным, было стаўленне да супрацьлеглай поўнi фазе, калi на працягу некалькiх дзён свяцiла ўвогуле не было вiдаць на начным небе. У поўню на Месяцы можна выразна ўбачыць чорныя плямы, паходжанне якiх атрымала самыя розныя тлумачэннi ў народных павер'ях i легендах. На Мазыршчыне казалi, што на Месяцы «адбiўся» той мужык, якi працаваў у нядзелю – араў зямлю валамi.

    Але больш за ўсё была распаўсюджана хрысцiянiзаваная легенда пра тое, што на Месяцы адлюстравалася забойства аднаго брата другiм. «Калi Каiн забiваў свайго брата, на небе была поўня, якая адразу ж прыняла кроў першага пакутнiка. А каб у памяцi ў людзей не сцерлася першае зладзейства, Бог пакiнуў на месяцы адбiтак забойства, якi выразна вiдзён на iм i дагэтуль».

    Аўтар: Аксана КАТОВIЧ, Янка КРУК, «Звязда».

    Крыніца: http://www.belarustime.ru/belarus/nativeword/fcd6b4c586cd1d32.html

    ПОЎНЯ

    У поўню Сонца i Месяц знаходзяцца па розныя бакi Зямлi. Усходнiя славяне ведалi пра вялiкi касмiчны закон, якi цалкам залежаў ад стану Месяца: калi час iшоў пад поўны Месяц, то ўсе жыццёвыя сокi раслiн збiралiся ў iх надземнай частцы (г.зн. над узроўнем зямлi), а калi надыходзiў час старога Месяца, то хутка развiвалася каранёвая сiстэма раслiн i дрэў.

    Таму ў сялянскiм асяроддзi прытрымлiвалiся звычаю: раслiны, у якiх плады вырастаюць над узроўнем зямлi, саджалi на поўню, а вось караняплоды — на трэцюю квадру.

    * Гэты закон добра ведалi i мужчыны, якiм неабходна было ставiць новы дом. Нарыхтоўку лесу для яго заўсёды праводзiлi толькi на збыта, што гарантавала хуткае высыханне драўнiны i захаванне яе на стагоддзi.

    Памянёнага закона космасу строга прытрымлiвалiся i ў цэлым шэрагу абрадавых сiтуацый, якiя мелi сацыяльна-побытавую накiраванасць.

    * Як правiла, першы вянец новага зруба закладвалi толькi пад поўню.

    * Гэтай жа фазы прытрымлiвалiся i ў час засялення ў новую хату. Казалi: «Месяц расце, прыбывае, няхай i ў хаце дабро i шчасце прыбывае».

    * Другая квадра Месяца лiчылася найбольш спрыяльным часам для таго, каб паспяхова згуляць вяселле.

    * Перасадку раслiн, дрэў, збор ураджаю трэба праводзiць перад поўняй.

    * Новую печ нельга класцi пад поўню (рассыплецца). Але печ захаваецца доўга, калi ўзводзiць яе будуць у самую поўню.

    Семантычным эквiвалентам лацiнскага слова *una ў беларускай моўнай традыцыi з’яўляецца слова Поўня, але менавiта яна (гэта найбольш развiтая фаза) i стала прадметам асаблiвых адносiнаў у народнай свядомасцi.

    Цi то за поўняй хаваецца старажытная мiфалагiчная аснова ўяўленняў аб Месяцы цалкам, цi на самай справе ўплыў поўнага Месяца на чалавека i ўсё наваколле быў сапраўды настолькi моцным i ўсёабдымным, што самыя процiлеглыя рэгламентацыi датычацца непасрэдна гэтай фазы.

    Псiхолагi i медыцынскiя работнiкi сведчаць пра тое, што поўня — той дзень, калi Месяц дасягае поўнага росту, аказвае на чалавека i асаблiва на мужчын сур’ёзнае ўздзеянне: падымаецца артэрыяльны цiск, становiцца дрэннай хуткасць рэакцыi, з’яўляецца неапраўданая раздражняльнасць. Вiдавочна, усе гэтыя фактары былi вядомы людзям здавён, таму найвялiкшая колькасць абмежаванняў звязана з поўняй.

    I гэта, хутчэй за ўсё, невыпадкова. Дастаткова супаставiць адносiны славян да iншых аналагiчных сiтуацый, як стане зразумелым, што мы маем справу з адзначанай заканамернасцю.

    Такiмi ж стрыманымi былi i адносiны да процiлеглай поўнi фазе, калi на працягу некалькiх дзён свяцiла ўвогуле не было вiдаць на начным небе. Неабходна адзначыць, што амаль такiмi ж былi адносiны продкаў i да поўдня, калi дзённае свяцiла знаходзiцца ў зенiце, г.зн. у самым росквiце сваiх сiл.

    * Устрымайцеся ад вялiкiх пачынанняў у поўню.

    * У поўню лепш не абразаць i не прышчэплiваць дрэвы.

    * У днi поўнi сеюць траву для жывёл i зелянiну без пладоў, круглую гароднiну: гарбузы, кавуны, капусту i г.д.

    * У гэтыя днi нельга нiчога аддаваць з дому цi агарода.

    * У дзень поўнi замаўляюць «лунацiкаў». «Дай, Хрыстос, ноч, каб пачываць, а не брадзiць, не гуляць з заплюшчанымi вачамi луннымi начамi. Месяцу на небе стаяць, а рабу (iмя) у пасцелi ляжаць. Амiнь».

    Крыніца: http://www.zviazda.by/second.html?r=18&p=23&archiv=17092003




    Copyright MyCorp © 2024
    Конструктор сайтов - uCoz