ДЗЕДАВІЦА

ЗАЛАТАЯ ГАРА
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0

    ЗАЛАТАЯ ГАРА

    Вобраз беларускага фальклору, які сімвалічна ўвасабляе сакральны цэнтр і вось Сусвету (axis Mundi). Вяршыня З. г. сімвалізуе неба (параўн. у замове “Уранні і ўвечары прыбывай, малако, з поўнага месяца, з яснае зары, з залатое гары”). З. г. – адзін з элементаў ландшафтавага коду, якім мадэлююцца ідэальная прастора і час, у прыватнасці вырай.

    У валачобных песнях – гэта ідэальны падворак гаспадара, як месца тэафаніі (богаз’яўлення). Двор стаіць на З. г. (варыянт: сама З. г. стаіць пасярод двара), абгароджаны тынам, вакол цячэ рака, пасярод сада расце цудоўнае дрэва з залатой карой, залатым веццем і лісцем. Гэты двор зусім не выпадкова параўноўваецца ў песнях з “раем”:

    “У тваім дварку, як у райку, 

    Сады цвітуць, пчолкі звіняць…”

    З. г. выступае як месца тэафаніі і ў замовах (параўн. “Ішоў Гасподзь Бог Сус Хрыстос па залатой гарэ, няслі залатыя ключы…” і пад.).

    Вобраз З. г. мае блізкія адпаведнікі ў іншых індаеўрапейскіх міфалогіях. У роднасных культурах ёй адпавядаюць індыйская “залатая Мэру” – месца знаходжання багоў, іранская Хара Бэрэзайці (“Высокая хара”) або Рыпейскія горы ў грэкаў.

    Вобраз З. г. адбіўся і ў мясцовых назвах: Залатая гара на Стаўбцоўшчыне; Залатая горка – колішняя ваколіца Менска, цяпер – вуліца ў цэнтры горада; Гара Залатая ў наваколлі Халопенічаў, Залатая гара каля вёскі вярба Дрыбінскага р-на, Залатая гара каля в. Прошкава Глыбоцкага р-на, вёска ў Смалявіцкім р-не.

    Але, што не менш цікава, ёсць у нас і свае Райскія горы – узгор’е паміж Неўлем і Себежам, якое з’яўляецца водападзелам памі Дзвіной і Вялікай. З іх найбольш вядомая Багатыр Гара (гл. Багатырка) паблізу мястэчка Расоны, якую народнае паданне звязвае з жанчынай-асілкам, апошнія ў сваю чаргу разумеліся як першанасельнікі нашага краю.

    Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary/view/1752




    Copyright MyCorp © 2019
    Конструктор сайтов - uCoz