
БЕРАНДЗЕІ 1
Берандзеі, берандзічы, берандзіі - качавыя плямёны цюркскага паходжання (па іншых дадзеных - іранскага, пытанне не да канца вырашана). З канца XI стагоддзя берандзеі са згоды кіеўскіх князёў аселі на Кіеўшчыне (пераважна ў Пароссі, уздоўж ракі Росі і Верхнім Пабужжы) з абавязкам браць удзел у паходах кіеўскіх князёў.
Берандзеі адрозніваліся ад звычайных наймітаў жорсткасцю ў адносінах да сваіх стэпавых супляменнікаў. У XIII веку, падчас мангола-татарскага нашэсця, берандзеі часткова асіміляваліся з Залатой Ардой, часткова сышлі ў Балгарыю.
Некаторыя гарады, у якіх жылі берандзеі, захавалі ў назвах памяць пра іх. На Жытоміршчыне, напрыклад, горад Бердзічаў (у XVIII веку - яшчэ Берэндзічаў). Шмат стагоддзяў назад гэты таямнічы народ адышоў у нябыт. Да нашых часоў дайшла часцінка іх культуры - варажба на лісці раслін.
Гэта варажба перасцеражэ ці пацешыць Вас, дапаможа зазірнуць у будучыню. Берандзеі лічылі дрэвы сваімі сябрамі, і верылі, што часам яны даюць ім знакі. Калі раптам зваліцца з дрэва галінка ці пад ногі зваліцца ліст, загрукае дзяцел ці заспявае птушачка - ведайце, дрэва жадае штосьці вам сказаць.
Населеныя пункты з коранем “беран”:
в. Берындзішкі > Гарадзенская вобласць > Ашмяны >Каменалогскі
|