ДЗЕДАВІЦА

МАКРЫДКА
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0

    МАКРЫНЫ (МАКРЭНЯ, МАКРЭНІ, МАКРЫДКА)

    1 жніўня у праваслаўных 19 ліпеня у каталікоў Макрыны (Макрэня, Макрэні, Макрыдка) – прысвятак, з якім асацыіруецца макрэча, дажджлівае надвор'е, аб чым сведчаць і прыказкі:

    «Глядзі восень па Макрыне» (Сахараў, 1927);

    «Як не будзе на Макрыні дажджу, то не будзе бульба гнісці ў зямлі» (Тураўскі сл., 1984);

    «Як на Макрэню дождж, то будзе ўсю Спасаўку дождж» (Талстая, 1986).

    Гэты дзень з даждлівым надвор'ем звязаны ъ народнай метэаралогіі розных краін. Маюцца звесткі не толькі на Расіі і Украіне, але і Эстоніі, Францыі і інш.

    Алесь Лозка

    АПОШНІ ДЗЕНЬ ДЛЯ АВАДНЁЎ

    01.08.2008

    1 жніўня — дзень ушанавання святой Макрэны атрымаў у народзе назву Макрыды.

    * З той нагоды, што сялянам у жніўні шмат намаганняў неабходна было прыкладаць нарыхтоўкам на зіму, яны вельмі пільна сачылі за надвор’ем:

    “На Макрыды калі дождж, сеў азімых будзе добры”,

    “Калі ў гэты дзень дождж, арэхаў не будзе”,

    “Ляціць пух з асіны — ідзі за падасінавікамі”.

    * У гэты час ужо знікалі авадні: “Авадзень на Макрыду джаліць апошні раз”. Прыкмячалі: калі шмат аваднёў, будзе шмат агуркоў.

    * На Беларусі ў народзе верылі, што на Макрыду нельга палоць грады, інакш гародніна вымакне і згніе.

    * “Як не будзе на Макрэні дажджу, то не будзе бульба гнісці ў зямлі” — вялікую ўвагу ў гэты дзень надавалі бульбе.

    * У народзе існавала строгае правіла: пачынаць капаць і есці бульбу неабходна ў той дзень тыдня, на які прыпала ў гэтым годзе Благавешчанне.

    * Акрамя гэтага дапушчальным днём для пачатку капання бульбы лічылася субота — дзень ушана-вання продкаў.

    * Засыпаць бульбу ў склеп на доўгачасовае захоўванне раілі ў той дзень тыдня, калі памерлі бацька ці маці: “каб яны спрыялі з таго свету”.

    Крыніца: http://www.ng.by/ru/issues?art_id=24087




    Copyright MyCorp © 2019
    Конструктор сайтов - uCoz