ДЗЕДАВІЦА

БАБІНА ЛЕТА
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0

    БАБІНА ЛЕТА

    У народным календары цёплая пара ў канцы верасня - пачатку кастрычнiка. Днi Б. л. надыходзiлi пасля значнага пахаладання. На Бела¬pyci бывае амаль штогод i прадаўжаецца ад некальк;х дзён да двух тыдняў.

    Такая назва паходзiць ад таго, што на гэты час прыпадала пераважна «бабская» работа на агародзе i ў полi, а магчыма ад таго, што гэта кароткае «лета» атаясамлiвалi з кapoткiм «бабiным векам».

    Пагодлiвае надвор'е спры¬яла ўборцы гароднiны, копцы бульбы, у гэты час церлi і трапалi лён i каноплi. 3 назвай Б. л. звязана шмат нар. песень. На Мядзельшчыне Б. л. называлi тыдзень перад пaкровамi, калі праводзiлася варажба на «шчаслiвую бабулю» (бабку).

    Усе днi Б. л. загадзя размяркоўвалi паміж практыкуючымi ў наваколлi бабкамі-навітухамi: напр., панядзелак - Тэклі, аўторак - Юстыны, серада - Марцэлi i г. д.

    На чый дзень выдавалася сонечнае і ціхае надвор'е, лiчылася, што рука ў той бабулі лёгкая i шчаслiвая, адпаведна i роды будуць лёгкiя, дзiця - шчаслiвае. «Светлая варажба» надавала упэўненасць будучым мацi ў паспяховым заканчэннi ix цяжарнасцi.

    Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary/view/7793

    БАБІНА ЛЕТА

    Бабіна лета. Прыбіралі агароды, сушылі і апрацоўвалі лён і каноплі. З гэтай назвай асацыіруюцца наступныя паняцці і характарыстыкі: апошняя сонечная цеплыня, лётанне павуціння, асаблівая пара жаночых сельскагаспадарчых работ, кароткае «лета».

    Маецца і навуковае тлумачэнне гэтай з'яве, як першага асенняга перыяду з устойлівым антыцыклічным надвор'ем, калі начное астыванне глебы і паветра яшчэ не вельмі моцнае, а дзённы прагрэў, хоць і адчувальны, але не такі, каб успрымаўся як спякота. Звычайна такі перыяд пачынаецца пасля асенняга раўнадзенства, 22 – 23 верасня і працягваецца адзін два тыдні.

    Зямля паварочваецца да Сонца паўднёвым паўшар'ем і пасылае развітальнае цяпло на зямлю (Макарэвіч, 1994. С. 85). Падобны асенні перыяд вядомы многім народам і называецца па-рознаму: «лета св. Вячаслава» у чэхаў (з 28 вер.), «Міхайлаўскае лета» у немцаў (з 29 вер.), «лета св. Брыгіты» у шведаў (з 8 кастр.), «I’Ete de la St. Denis» у французаў (каля 9 кастр.), «Altweiber Sommer» – Бабуліна лета – у немцаў, «лета св. Тэрэзы» ў італьянцаў, «St. Luke’s little summer» – «малое лета» у англічан каля 18 кастр., «Мартынава лета» у немцаў, французаў і італьянцаў з 11 ліст., а таксама «Бабіны марозы» (карпацкія славяне), «Сяменна панна Марыя» (чэхі), «Індыйскае лета» (Амерыка), «Лета св. Марціна» (Францыя), «Бабуліна лета» (Германія), «Малое лета», або «Лета св. Дзмітрыя» (Грэцыя).

    Асобным каляндраным перыядам ў народаў Югаславіі, крыху падобным на Бабіна лета, была Паміждневіца (Мевудневнице, Изамед госпоjина і інш. – сербы, чорнагорцы; mei Stomorinamj –харваты; Medmasni cas – славенцы) паміж Успленнем і Раством Багародзіцы (15.08 – 8.09 у католікаў, або 28.08 – 21.09 у праваслаўных).

    Алесь Лозка




    Copyright MyCorp © 2024
    Конструктор сайтов - uCoz