ДЗЕДАВІЦА

НІКСЫ
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0

    НІКСЫ

    У фальклоры германскіх народаў "фейри", якія пільнуюць водныя шляхі ў Чароўную Краіну, прапускаюць тых, каго патрэбна, а каго не патрэбна – праганяюць. Таксама яны спакушаюць маладых дзяўчын, якіх заманьваюць апавяданнямі пра вялікія скарбы ў іх жытлах пад вадою.

    Яны часта граюць на сваіх залатых скрыпачках і лютнях мелодыю эльфійскага караля, якая зачароўвае смяротных. У некаторых казках гаворыцца, што ніксы высмоктваюць з людзей душы і, як мерроў, садзяць іх у клеткі.

    Нораў у ніксаў зменлівы: бывае, яны выплываюць на паверхню і спяваюць, а бывае, падымаюць буры і патрабуюць помсты тым, хто іх пакрыўдзіў. Калі-некалі ніксы дапамагаюць людзям – купляюць зерне на кірмашах, чым падымаюць цану на яго.

    Калі ім падараваць чорную ці белую казу альбо курыцу, яны могуць навучыць чалавека граць на скрыпачцы. Каб абараніцца ад ніксаў, трэба заўсёды насіць з сабою што-небудзь жалезнае – напрыклад, нож.

    Яны маюць здольнасць да пераварочвання, могуць ператварацца ў коней і быкоў. Мэнскія ніксы выходзяць з вады ў поўню, а за імі чарадою цягнуцца тапельнікі. (Беларуская міталогія).

    Крыніца: http://rusalki.na.by/20212.html




    Copyright MyCorp © 2024
    Конструктор сайтов - uCoz