ДЗЕДАВІЦА

ЗАБАРОНА
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0

    ЗАБАРОНА

    Універсальная форма рэгламентацыі грамадскіх паводзін. Рэгулюе, рэгламентуе, прадпісвае, упарадкоўвае характар і змест жыццядзейнасці чалавека ва ўсіх сферах, утрымлівае пачатак культурнага ўпарадкавання і ўпарадкаванасці. Узнікненне і складванне асноў З. і – шырэй – сістэмы. З. звязана з асаблівасцямі псіхалагічна-ментальнай арганізацыі і дзейнасці ранняга чалавека.

    Фармаванне З. цесна было знітавана з паступовым усведамленнем неабходнасці ўнармавання першапачатковага Хаосу, неасвоенай Прыроды. Пачатковымі стадыямі складвання З. можна лічыць інтуітыўныя рэакцыі ранняга чалавека з яго міфалагічнай свядомасцю на што-дзённую практыку. З развіццём працэсаў дыферэнцыяцыі З. як норма выконвае функцыю камунікацыі, падтрымліваючы становішча раўнавагі індывіда ў дачыненні з Прыродай і – шырэй – Космасам.

    Напаўненне З. культурным зместам з’яўляецца лагічным вынікам працэсаў усведамлення і асэнсавання чалавекам свайго месца ў Сусвеце. У выніку ўпарадкавання дачыненняў чалавека на ўсіх роўнях жыццядзейнасці сфармаваліся З. гаспадарчага (утылітарна-побытавага), сацыяльна-грамадскага, уласна культурнага кшталту.

    У сферы гаспадарчай дзейнасці забаранялася выконваць канкрэтную працу на працягу пэўных каляндарна – святочных дат. Напрыклад, у дні Калядаў забаранялася што-небудзь шыць, вязаць, круціць, прасці. Лічылася, што парушэнне З. можа паўплываць на прыплод свойскай жывёлы, адбіцца на дабрабыце гаспадаркі. Цікавай каляднай забаронай з’яўляецца З. выносіць на працягу Калядаў смецце з хаты, у адваротным жа выпадку куры будуць “драць” чужыя грады.

    Дадзеныя дзеянні забаранялася выконваць і на працягу Траецкага (Сёмушнага) тыдня, што назіраецца, напрыклад, на Крупшчыне. Як значна пазнейшы этап функцыянавання інстытута З. з’яўляецца магчымасць зняцця, ліквідацыі вынікаў парушэння З. пры гаспадарчай неабходнасці шляхам рассякання веніка на парозе, паркана (віткі, якой мацавалася парканіна). З. на пэўныя віды гаспадарчай дзейнасці ў час Калядаў і на Сёмушным тыдні сведчыць аб фармаванні яе яшчэ ў язычніцкія часы, пра што сведчаць самі назовы гэтых святаў.

    Значна пазней З. на працу распаўсюдзілася і на істотныя даты рэлігійнага календара. Як рэгулятыўная норма З. абыймала ўсе сферы гаспадарчай дзейнасці. Яе рэгламентацыя ахоплівала працэсы сяўбы, збору ўраджаю, куплі – продажу, будаўніцтва, нарыхтовак зімовых прыпасаў ды інш. У сацыяльна –грамадскай сферы З. рэгулявала і ўпарадкоўвала дачыненні чалавека ў супольнасці: у сям’і (працяг роду), у калектыве (у грамадзе), у родзе – гэта на нутраным роўні; з іншымі супольнасцямі: іншым родам, у дарозе і г. д. – гэта на роўні вонкавым, сувязяў з навакольным светам. Галоўная сутнасная характарыстыка З. – яе парогавасць.

    Гэтая асаблівасць шырока адлюстравана і ў галіне духоўнай дзейнасці чалавека. Сфера яе праяўлення і распаўсюджвання абыймае прастору ад месца і часу выканання канкрэтных абрадавых комплексаў, улучаючы іх вербальны кампанент, і да адлюстравання ў творах вуснай народнай паэзіі. У мінулым выкананне, напрыклад, каляднай абраднасці сярод іншых змястоўных роўняў лічылася і разглядалася як сакральна-магічны акт тварэння і стварэння.

    Таму прымацаванасць яе вытрымлівалася строга. Як пэўная норма З. знайшла сваё адлюстраванне і на роўні асобнага тэксту. Прыкладам існавання канкрэтнай З. на сацыяльна – грамадскім роўні і наступным яе адлюстраваннем у творы можа служыць народная песня “Чаму не прыйшоў, як месяц узыйшоў…”, у якой юнак у сваё апраўданне гаворыць, што “малая (варыянт – старшая) сястра, // Каб яна не ўзрасла, // Сядзелка схавала”.

    Як уласна мастацкая з’ява З. знайшла сваё праяўленне ў каляндарнай і сямейнай паэзіі і абраднасці, у замовах – найстаражытнейшым пласце народнай свядомасці і фальклорным жанры, у казках ( асабліва чарадзейных), у баладах (часцей міфалагічнага характару і з адпаведнымі матывамі), у легендах (найбольш касмаганічнага тыпу) і многіх іншых вуснапаэтычных жанрах.

    У кожным фальклорным жанры рэалізацыя З. мае сваю спецыфіку, але агульным тут з’яўляецца сведчанне пераходу ў шэрагу яе функцыянавання ў іншы статус, якога звычайна толькі і можна дасягнуць праз парушэнне яе як нормы. Адсюль вынікае сюжэтаарганізуючая і стваральная функцыя З.

    Арганічная прысутнасць З. у фальклорных творах ускосна сведчыць пра язычніцкія пласты і вытокі яе фармавання, калі панавала міфалагічная свядомасць. У працэсе развіцця інстытуцыяльнай З. з яе пачатковым сакральна – магічным статусам трансфармавалася ў звычаёвы комплекс рознанакіраванага характару і значэння; захоўваецца і на сучасным этапе ў многіх сферах жыццядзейнасці чалавека.

    Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary/view/1732




    Copyright MyCorp © 2024
    Конструктор сайтов - uCoz