ДЗЕДАВІЦА

ДРЭВА
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0

    ДРЭВА

    (культавае)

    У міфалогіі камель Д. асацыюецца з сярэдзінным светам – зямлёй, а цэлае Д. у міфалагічнай мадэлі свету ўяўляе ўніверсальны сімвал, які аб’ядноўвае ўсе сферы космасу. Культ Д. звязаны з культамі абагаўлення прыроды. Паводле беларускіх павер’яў, у Д. часта пасялялася чалавечая душа, Д. могуць хадзіць, размаўляць, ператварацца ў чалавека.

    Калі Д. сякуць, то з яго цячэ кроў і чуюцца стогны. Некаторыя Д. лечаць хворых (ліпа блізу в. Капланцы Бярэзінскага р-на, дуб блізу в. Царкавішча Ушацкага р-на). Да XX ст. захавалася абрадавае кармленне Д., асабліва бяроз (ім насілі хлеб-соль, загорнутыя ў палатно, лён, грошы). У беларусаў захавалася памяць аб “стоярусавым дрэве” – вельмі небяспечным.

    Яно вырастала на лясных перакрыжаваннях і магло ператварыцца ў чалавека. Святымі Д. лічыліся таксама бортныя Д. Вылікай пашанай у беларусаў карыстаўся дуб. Папулярнаю таксама была хвоя.

    Пісьмовыя крыніцы XVII ст. згадваюць паклонную “Марыну сасну” і “Галяшову сасну” на Віцебшчыне. Паблізу шырокавядомага Сцёп – каменя ля вытокаў р. Вяллі расце сасна Куліна, якая лічыцца жонкай каменя Сцяпана. Паклоннымі з’яўляюцца Французская сасна на кургане блізу в. узрэчча Глыбоцкага р-на, сасна у в. Старыца на Случчыне, у г. Ліда, блізу в. Шаршуны ў наваколлі г. п. Радашковічы Маладзечанскага р-на ды інш.

    Культавыя ліпы растуць блізу в. Капланцы Бярэзінскага р-на, на выспе возера Неспіш на Браслаўшчыне, у Жыровіцах Слонімскага р-на, і груша – блізу в. Збляны Лідскага р-на. Рабіна ў беларускіх павер’ях лічыцца помслівым Д. – хто яе зломіць ці ссячэ, то неўзабаве памрэ або ў яго хаце будзе нябожчык. Шмат павер’яў звязана таксама з асінай, вярбой, клёнам ды іншымі Д.

    Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary/view/1412




    Copyright MyCorp © 2024
    Конструктор сайтов - uCoz