ДЗЕДАВІЦА

АЎЛАС
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0

    АЎЛАС

    Прысьвятак у народным календары (11 лютага ст. ст.), які з часоў паганства адзначаўся як сьвята Вялеса. 3 прыняцьцем хрысьціянства мейсца Вялеса заступіў сьв. Улас, які таксама стаў успрымацца апекуном статка. На іконах Аўлас заўсёды маляваўся акружаны каровамі, авечкамі.

    У беларусаў дзень Аўласа лічыўся і «каровіным сьвятам», і каб не наклікаць на сваю жывёлу бяду, яе кармілі аладкамі, спэцыяльна сьпечанымі гаспадыняй зранку, рогі кароў упрыгожвалі верасам, а пазьней і папяровымі кветкамі.

    У некаторых мясцінах Аўласа спраўлялі як конскае сьвята. У гэты дзень коней лепш кармілі, зусім не працавалі на іх, але маладых коней аб'язджалі. Да іконы сьв. Аўласа ў гэты дзень прыносілі масла; як сьведчаньне гэтаму прымаўкі: «Аўлас на масла лас», «У Аўласа барада ў масле», «На Аўласа бяры каўшом масла».

    У цэнтральных і заходніх раёнах Беларусі атрымаў распаўсюджаньне «Бабскі Улас», які адзначаўся толькі жанчынамі, што зьбіраліся разам і балявалі ўсю ноч (своеасаблівыя рэшткі жаноцкіх пола-ўзроставых хаўрусаў), мужчыны на сьвяткаваньне не дапускаліся, а калі і сустракаліся па дарозе, то павінны былі адкупіцца. Каб павялічыць надоі малака ў кароў, жанчыны пілі піва ў гэты час толькі з дайніц

    Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary?alpha=&authenticity_token=7ac738a48b166025e45f6b2c67b725bd415bc85e&page=1




    Copyright MyCorp © 2024
    Конструктор сайтов - uCoz