ДЗЕДАВІЦА

ВАЛАТОЎНЫ
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0

    ВАЛАТОЎНЫ

    У беларускіх паданнях жанчыны – асілкі, надзеленыя надзвычайнай сілай. З культам В. у Беларусі звязаны шэраг геаграфічных аб’ектаў: Багатыр [-ка-] гара (Расонскі р-н), Дароціна гара (Дрысенскі р-н), Дзявочая гара (Мсціслаўскі , Валожанскі р-ны) ды інш.

    На думку Э. Зайкоўскага, культ В. падобны да вобраза Багіні-Маці (Дзевы), “панеслай ва ўлонні сваім”. Але ў большасці выпадкаў фальклорная традыцыя звязвае В. не са стваральнай(урадлівасць, плоднасць, даброты), а з разбуральнай дзеяй, са стыхіяй вайны і адпаведна смерці.

    Так, В., што жыла на гары блізу Расонаў, прыводзіць да згубы чужынскае войска; Дарота з Асвейшчыны таксама “жанчына-вой”, якая “змагалася ў нейкую даўнюю вайну і загінула на гары”.

    Тэма вайны прасочваецца і ў паданні, звязанай з Дзявочай гарой блізу Мсціслава, ды іншымі археалагічнымі помнікамі. Такім чынам, вобраз В. можа ўзыходзіць да разбуральнай іпастасіі Багіні-Маці, якая звязваецца з дзікунствам, ярасцю, вайной, злымі чарамі, што тлумачыцца прыналежнасцю жаночага пачатку да стыхіі хаосу.

    Беларускія В. знаходзяць паралелі ў кельцкай (багіня вайны Морыган); германскай (ваяўнічыя дзевы- багатыркі Валькірыі і Дысы) і прускай міфалогіях. Рэшткі культу В. прасочваюцца ў міфалагічных вобразах пазнейшага часу: Стрызе, Плачцы і некаторых іншых.

    Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary?alpha=&authenticity_token=7ac738a48b166025e45f6b2c67b725bd415bc85e&page=1

    ВАЛАТОЎНЫ

    Валатоўны - у беларускай міфалогіі дзяўчыны-вяліканкі са звышчалавечай сілай. З персанажамі валатовен у Беларусі звязаны многія геаграфічныя аб'екты: Дароціна гара (Дрысенскі р-н), гара Багатыр (Расонскі р-н), Дзявочая гара (Мсціслаўскі, Валожынскі р-н). Вядомыя валатоўны

    • Дарота - дзяўчына-вяліканка, жыла на ўзвышшы, якое зараз завецца Дароцінай гарой. Перакідвалася перакідвалася бярвеннямі з дзяўчынай-волатам з Пярунавай гары[1]. Змагаецца з варожым войскам, але гіне.

    • Валатоўна з Багатыр-гары (мяжа Полацкага і Расонскага раёнаў). Кожную раніцу хадзіла па ваду за 10 вёрст і насіла яе цэбрамі, у кожным з якіх памясцілася б па 30 вёдзер. Замест каромысла ў яе быў дубовы калодзежны вочап. Аднойчы татары спыталі яе, дзе знаходзіцца Полацк. Яна адказала, што не ведае такога горада. Між тым татары ўбачылі з вяршыні Багатыр-гары Святую Полацкую Сафію і накінуліся на валатоўну. Яна перабіла каромыслам амаль усіх, але і сама загінула. З цэбраў пацякла вада, ад якой утварылася рэчка Багатырка.

    • Княгіня. Жыла на востраве Асвейскага возера на гары Пярунка (у якой, дарэчы, знаходзіцца першабытнае гарадзішча Днепра-дзвінскай культуры)[2].

    • Валатоўна з гары Замак (Смалявіцкі раён). Білася з мужчынай-волатам Юзэфаўскага замка і перамагла яго.

    • Кацярына. Змагалася з волатам Батурай і ўзяла над ім верх. Паданне апублікавана А.М. Семянтоўскім у 1890 г. У другім паданні за Кацярыну сватаюцца 2 волаты - Сцяпан і Марка. Дзяўчына-вялікан абяцае выйсці за таго, хто кіне валун далей. На камяні Сцяпана досей бычны след нагі Кацярыны, а на камяні Марка - сляды яго пальцаў. Перамагае нялюбы ёй Марка, і Кацярына, каб пазбегнуць шлюбу з ім, кідаецца з валуна, разлілася вадою, якая знікла ў зямлі і выйшла на свет крыніцай за 5 вёрст ад Прапойска. Тую крыніцу празвалі "Сіні калодзеж". Ляснік, які першым даведаўся пра яе існаванне, убачыў на беразе жанчыну, якая прычэсвала валасы. Заўважыўшы яго, тая адразу скочыла ў крыніцу і знікла.

    • Валатоўна ў паданні з Лепельскага павета перамагла волата і яго войска, а потым перакуліла і паставла ўверх каранямі елку.

    • Валатоўна, якая жыла на гары бліз Расонаў, таксама знішчае варожае войска. Паглыбленні на валунах нярэдка тлумачылі як водціскі ад ног старажытных дзяўчын-вяліканак.

    І. Каспяровіч згадвае пра валатоўну, якая пераступіла раку Свіслач. След на валуне ля вёскі Забежжа (Віцебскі раён) нібыта таксама пакінула дзяўчына-валатоўна, якая адным крокам пераступіла раку Дзвіну, але спатыкнулася аб камень. Як лічыць Э. Зайкоўскі, старажытны культ валатовен быў падобны да культу Багіні-Маці.

    Большасць сюжэтаў, аднак, звязвае дзяўчын-вяліканак не з творчай сілай (урадлівасць, плоднасць), а з разбурэннем, вайной і смерцю. Яны ўвасабляюць разбуральную іпастась Багіні-Маці, дзікую стыхію, прыродны хаос, ярасць і дзікунства. Ім можа адпавядаць кельцкая багіня Морыган і скандынаўскія ваяўнічыя дзевы-валькірыі.

    Несумненна, вобраз валатоўны з'яўляецца рэшткай жаночага міфалагічнага персанажа. Часцей за ўсё волаты дзейнічаюць у міфах у той час, калі яшчэ не завершана стварэнне свету, калі яшчэ фарміруецца сусветны парадак. Таму волаты і валатоўны ўвасабляюць сабою хаос, хтанічныя сілы.

    А.М. Семянтоўскі, носьбіт "вялікадзяржаўніцкіх" поглядаў і "заходнерускай" тэорыі ў дачыненні да беларусаў, лічыць правобразам валатоўны Кацярыны імператрыцу Кацярыну ІІ, прататыпам яе ворага Батуры - польскага караля Стэфана Баторыя, а іх бітву - як алегорыю перамогі Расіі над Польшчай.

    Але яе сувязь са стыхіяй падземных вод і асабіста з персанажам волата Сцяпана дазваляе разглядваць яе як пазнейшае фальклорнае ўвасабленне старажытнай язычніцкай багіні, чыё імя зараз забыта[3]. Персанаж Народнай Бібліі святы Сцяпан стаў хрысціянскім пераймальнікам функцый язычніцкага бога Вялеса[4] (іншыя функцыі Вялеса перанялі святы Ўлас і святы Мікола), язычніцкі прататып Кацярыны мог быць яго жаночай парай.

    Як святы Юрый і святы Ўлас у народным кульце святых замянілі Ярылу[5] і Велеса ў першую чаргу з-за падабенства імёнаў, так і хрысціянскае імя Кацярына магло быць блізкае да забытага сёння імя язычніцкай багіні. Паколькі паданне было запісана ў арэале гідронімаў балцкага тыпу, яе імя можа быць звязана з бел. Котра, літ. Katra, Katare, рус. Катарянка, дыялектычным праславянскім kotora (спрэчка, сварка, бойка) і інш.

    Літаратура

    • Віцьбіч Юрка. Плыве з-пад Святое Гары Нёман. Мн., 1995.

    • Міфалогія беларусаў: энцыкладпедычны слоўнік / склад. І. Клімковіч, В. Аўтушка; навук. рэд. Т. Валодзіна, С. Санько. — Мн.: Беларусь, 2011. — 607 с.: іл.

    Зноскі

    1. Jump up ↑ Узгоркі, апетыя ў міфах і паданнях

    2. Jump up ↑ Міфалогія беларусаў: энцыкладпедычны слоўнік / склад. І. Клімковіч, В. Аўтушка; навук. рэд. Т. Валодзіна, С. Санько. — Мн.: Беларусь, 2011. — 607 с.: іл. С. 91

    3. Jump up ↑ "Кацярына" на сайце "Родныя вобразы"

    4. Jump up ↑ "Сцяпан" на сайце "Родныя вобразы" 5. Jump up ↑ "Ярыла" на сайце "Родныя вобразы"

    Крыніца: http://be.wikipedia.org/wiki/%D0%92%D0%B0%D0%BB%D0%B0%D1%82%D0%BE%D1%9E%D0%BD%D1%8B




    Copyright MyCorp © 2024
    Конструктор сайтов - uCoz