ДЗЕДАВІЦА

РОМБ
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0

    РОМБ

    Адзiн з найбольш распаўсюджаных геаметрычных сакральных сiмвалаў, якi ўвасабляе ўрадлiвасць. Першыя выявы Р. з'явiлiся яшчэ ў палеалiце ў Iспанii i Францыi, а на тэрыторыi Украiны вядомыя ў той час выявы ромбападобных меандраў. Палеалiтычныя Р. мелi розныя варыянты: двайныя (адзiн у другiм), з кропкай усярэдзіне, шэрагi Р., Р., падзеленыя ўнутры сеткай. Паўторна сiмволiка ў выглядзе Р. з'явiлася зноў у неалiце (мастацтва мезалiту вельмi мала вядомае). Распаўсюджваецца i такая разнавiднасць, як Р. з кропкай, якi сiмвалiзаваў зямлю i пасеў. На жываце палеалiтычных жаночых статуек (у тым лiку і тых, што належалі насельнiкам Трыпольскай культуры на Украiне) нярэдка пракрэслены Р. або Р., падзелены на чатыры часткi з кропкамi ўнутры. На iншых статуйках на тым жа месцы замест Р. ёсць выява змея. Можна меркаваць, што абодва гэтыя сiмвалы абазначалi мужчынскае божышча, якое апладняе багiню, мацi ўсяго iснага. У бронзавым веку ў многіх краiнах Р. з мужчынскага сiмвала стаў лiчыцца жаночым. Зафіксаваны беларускi звычай асвячэння месца, на якiм хацелі будаваць дом. Для гэтага на зямлi рабiўся знак падзеленага крыжнакрыж квадрата з кропкай у кожнай чвэрцi. Магчыма, гэта звязана з уяўленнем пра бога зямлі як апекуна жытла. Разнавiднасцю рамбiчнай сiмволiкi з'яўляецца «Р. з кручкамi» (г. зн. Р. з адросткамi па кутах). А. К. Амбраз лiчыць яго сiмвалам урадлiвасцi, якi абазначаў зямлю, раслiну i жанчыну адначасова. А. Голан трактуе Р. як сiмвал зямлi, адросткi як раслiны. http://mifijslavyan.ru/stories2/223.htm




    Copyright MyCorp © 2018
    Конструктор сайтов - uCoz