ДЗЕДАВІЦА

ЗМЕЯЎ КАМЕНЬ
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0

    ЗМЕЯЎ КАМЕНЬ

    Недалёка ад вёскі быў узгорак ля дарогі, на ім ляжаў вялізны Змеяў камень. Старыя людзі гэтак аб ім расказвалі. Раз улетку ў ціхую пагодлівую ноч ляцеў вогненны Змей з поўначы на поўдзень.

    Раптам адчынілася Неба, светласць вялікая разлілася. Людзі, молячыся, валяцца на зямлю, а Змей, выцяты нябеснымі косамі, валіцца на ўзгорак і пераварочваецца ў камень. Золата і срэбра, што ён нёс з сабою, там жа на месцы самі закапаліся ў зямлю. 3 таго часу пачалі з'яўляцца на розных месцах узгорка розныя постаці.

    Адны бачылі плачку на камені, якая выцірала сабе слёзы насоўкай, што палала агнём. Другія — позна ідучы дарогай, — бачылі карлаў чорных і тоўстых, як бочка.

    Іншым з'яўляліся чорныя казлы, якія з зямлі скакалі на камень, а з каменя на зямлю, і шмат іншых дзівосаў. Кажуць яшчэ, што калі хто асмеліцца ля Змеявага каменя начаваць, то здабудзе гэтыя скарбы.

    Крыніца: http://mifijslavyan.ru/stories4/105.htm

    ЗМЕЯЎ КАМЕНЬ

    Поруч вёскі Гогалеўка на мяжы Лепельскага і Чашніцкага раёнаў ёсць таямнічае месца. Мала хто пра яго ведае… Дабрацца сюды можна толькі пешшу, нават на ровары і то не пад'едзеш! Адмысловая таблічка абвяшчае: "Рэспубліка Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць "Змеяў камень". Нанясенне шкоды караецца па закону".

    Людзей прыцягваюць незвычайная форма валуна і прыгожыя легенды пра яго. …Распавядаюць, што паміж Гогалеўкай і вёскай Віркі жыў Змей, вонкава падобны на чалавека. І быў ён добрым краўцом. Але калі замовец прызнаваўся, што адзежа патрэбна на рэлігійнае свята, майстар адмыслова рабіў гэтулькі заган, што ў такім уборы і каровам было сорамна здацца!

    А грошы ўсё адно браў як за выдатна пашытую рэч. Змеем ён станавіўся, калі выцягваўся дугой над Лукомльскім возерам, каб агледзець акругу. А апускаўся на зямлю ўжо ў чалавечым абліччы. Неяк раз убачыла пачвара прыгажуню з вёскі Абузер’е і прымусіла дзяўчыну жыць разам з ім. Сваякі не спрачаліся: у чалавечым абліччы Змей выглядаў панічам хоць куды.

    Аднойчы пасвіла дзяўчына свінняў, Змей жа спаў, паклаўшы ёй галаву на калены. Перад сном ён загадаў абавязкова абудзіць яго, калі пачне насоўвацца навальніца. Над возерам навісла чорная хмара. Але дзяўчына вырашыла: будзь што будзе - і не абудзіла свайго ката.

    Ад грома Змей прачнуўся, стукнуў дзяўчыну са словамі: што, маўляў, зжыла ўсёткі яго са свету, а потым пераляцеў праз возера паміж вёскамі Гурэц і Сіманавічы і накіраваўся да свайго сховішча-каменю, да якога заставалося кіламетраў пяць. Але з трэцяга удару гром забіў пачвару. Трое сутак не цішэў дождж, пакуль людзі не здагадаліся закапаць Змея.

    Аднак часта выпаўзаў з-пад зямлі ваўкалак і выклікаў ліўні, пакуль адзін мудры старац не прапанаваў засыпаць гада зямлёй, прынесенай малымі дзецьмі. З тых часоў стала спакойна ў акрузе… Змеяў камень мае зусім незвычайную для нашых месцаў форму. Ён нагадвае марскую скалу, у якой нястомныя хвалі вымылі шматлікія гроты.

    Яго даўжыня - 12 метраў, вышыня - 4,3, шырыня - 2 метра. На вяршыні груды вырасла вялікая хвоя. Хтосьці абрэзаў яе, відаць, для таго, каб не руйнавала змяінае жыллё, і дрэва засохла. У народзе кажуць, што гэты камень адбівае цягу да спіртнога.

    Досыць, маўляў, выліць на яго любы спіртны напой, тут жа выпіць чаго-небудзь безалкагольнага і паабяцаць каменю, што з гэтага дня станеш непітушчым. Тамара ЯЦКЕВІЧ, "БН" Фота Ўладзіміра ШУШКЕВІЧА

    Крыніца: http://rod_vera.blog.tut.by/2014/04/16/zmeev-kamen/




    Copyright MyCorp © 2024
    Конструктор сайтов - uCoz