ДЗЕДАВІЦА

ЯК НА ВЯСКОВАЙ ВУЛІЦЫ «ЗАЙЦА ДРАЛІ»
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0

    ЯК НА ВЯСКОВАЙ ВУЛІЦЫ «ЗАЙЦА ДРАЛІ»

    «Зайца драць» – браць выкуп на вяселлі, звычайна гарэлкай, перагарадзіўшы дарогу маладым. Зразумела, што ў гэтым старажытным па паходжанні абрадзе адлюстраваліся не толькі ўласна культуральныя праявы, але і сацыяльна-эканамічныя адносіны. Удзельнікамі абраду перагароджвання былі ніхто іншы, як «звычайная рэгіянальная мытня».

    Ад маладога, дакладней, ад яго «багатай» дружыны вясковая абшчына патрабавала выкуп за той бясцэнны тавар, які яна «ўвозіла» ў вёску, тым самым ствараючы канкурэнцыю сваім хлопцам. Адначасова малады чалавек гэтым самым прасіў прабачэння ў дзяўчат-аднавясковак за тое, што ўпадабаў дзяўчыну з чужой вёскі.

    На сярэдзіну вуліцы выносілі стол або табурэтку, накрывалі чыстым абрусам, ставілі вядро з вадой, клалі бохан непачатага хлеба, побач – сальнічку. Маглі запаліць свечку. Не падпарадкавацца патрабаванням вясковай «мытні» было нельга.

    У наш час гэты звычай захаваўся на ўсёй тэрыторыі Беларусі, аднак яго сутнасць ужо страчана. Часцей за ўсё вуліцу перагароджваюць старыя людзі, якія патрабуюць «на кожны вугал табурэткі паставіць па пляшцы гарэлкі». «Народная газета».

    Крыніца: http://www.belarustime.ru/belarus/nativeword/ff5ec93bc5df2643.html




    Copyright MyCorp © 2024
    Конструктор сайтов - uCoz