ДЗЕДАВІЦА

ПАСЛАННІЦА НЕБА НА ЗЯМЛІ
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0

    ПАСЛАННІЦА НЕБА НА ЗЯМЛІ

    05.06.2009

    — Прападобная Еўфрасіння — наша маці, маці ўсёй беларускай зямлі, наша нябесная заступніца і апякунка, — кажа ігумення Спаса-Еўфрасіннеўскага манастыра матушка Еўдакія.

    — Яна прысвяціла ўсё жыццё асветніцтву, апякунству, дабрачыннасці, дзякуючы ёй з’явіўся сапраўдны шэдэўр дойлідства, які захаваўся да нашых дзён, — Спаса-Праабражэнскі храм.

    Вядомы расійскі рэстаўратар Уладзімір Вараб’ёў сцвярджае, што аналагаў фрэсак, якія захаваліся ў гэтым храме, у свеце не існуе. Ён упэўнены, што храм стваралі пад непасрэдным кіраўніцтвам прападобнай Еўфрасінні, таму што там на вельмі малой па памерах плошчы перададзены вельмі глыбокі змест.

    У гэтым храме чалавек нібы ўзносіцца на неба, гэта частка неба на зямлі. Мы рэальна адчуваем дапамогу святой, гэта адзначаюць і многія людзі, што прыходзяць у Спаса-Еўфрасіннеўскі манастыр пакланіцца мошчам прападобнай Еўфрасінні і звярнуцца да яе з малітвай.

    Цуды здараюцца вельмі часта, людзі вылечваюцца нават ад такіх страшных хвароб, як рак. Нядаўна адна жанчына з Расіі прывезла да нас сваю дачку, якая была амаль пры смерці. І дзяўчынка вылечылася ад сістэмнай чырвонай ваўчанкі.

    Святочныя набажэнствы ў Спаса-Еўфрасіннеўскім манастыры пачаліся ўжо ў чацвер і працягнуцца сёння. У Сафійскім саборы сёння адслужыць літургію Мітрапаліт Мінскі і Слуцкі Філарэт, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, пасля чаго адбудзецца традыцыйны хрэсны ход у Спаса-Еўфрасіннеўскі манастыр.

    Вялікі Крыжаўздзвіжанскі храм, у якім звычайна адбываецца служба, гэтай вясной падчас Вялікага посту быў зачынены на рамонт, скончыць які плануецца да Успення (28 жніўня). Найстаражытнейшы храм Беларусі, Спаса-Праабражэнская царква, таксама зачынены на рэстаўрацыю, і набажэнствы ў ім не праводзяцца, хоць вернікаў і пускаюць у царкву памаліцца.

    Таму сёння святочны малебен адбудзецца ў Спаса-Еўфрасіннеўскай царкве, дзе раней размяшчалася трапезная манастыра. Вернікі змогуць дакрануцца да мошчаў прападобнай Еўфрасінні, яе крыжа і іконы, паспавядацца і прычасціцца.

    У манастыры адзначаюць, што ў асноўным у дзень памяці прападобнай Еўфрасінні Полацкай у манастыр прыязджаюць паломнікі з Беларусі, асабліва шмат людзей з Мінска, Брэста і Пінска, ёсць таксама і расійскія вернікі.

    Ужо ўчора ў гасцініцы манастыра не было свабодных месцаў, а для размяшчэння паломнікаў давялося выкарыстоўваць спартыўную залу ляснога тэхнікума, які знаходзіцца побач з манастыром.

    Тут, на старажытнай полацкай зямлі, святая Еўфрасіння пражыла большую частку свайго жыцця, малілася за родную зямлю і яе людзей, як і зараз сардэчна моліць Госпада за нас.

    Нядзіўна, што і сёння шмат людзей звяртаюцца да яе ў цяжкія хвіліны і знаходзяць душэўны спакой і дапамогу ў гэтых святых мясцінах.

    Алена ФАРХУТДЗІНАВА (ЯСКО)




    Copyright MyCorp © 2024
    Конструктор сайтов - uCoz