ДЗЕДАВІЦА

ПАХВАЛЬНЫ ТЫДЗЕНЬ
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0

    ПАХВАЛЬНЫ ТЫДЗЕНЬ

    Пахвальны тыдзень – тыдзень перад Вербніцай. Назва паходзіць ад дзеяслова «хваліцца». «Дзікая качка яйцэм похваліцца»; «На Похвальный тыжэнь хаты не начынаюць рабіці. Кажуць, урэдный ён» (Лельчыцкі р-н); «Похвальная похваліць, то Вэрбная поправіць» (Пінскі р-н);

    «Нельзя беліць хату, снаваць кросна: похвалісса зрабіць – не похвалісса знасіць» (Мазырскі р-н; Талстая, 1986). Рускія тлумачылі назву тыдня тым, што ў цэрквах чытаўся ў гэты дзень акафіст «Похвала Богородице» (Ярмолаў, 1901. С. 108).

    Алесь Лозка

    ПАХВАЛЬНЫ ТЫДЗЕНЬ

    Пяты тыдзень посту Назва гэтага тыдня паходзіць ад слова "хваліцца". Але сярод аднавяскоўцаў таго, хто хваліўся, не любілі і не паважалі, ім давалі мянушку "хвалько". Не цяжка было заўважыць, што той, хто шмат хваліцца, на самай справе нічога не мае і не ўмее.

    * На гэтым тыдні нельга было пачынаць будаўніцтва новай хаты. Нават бяліць хату ў гэты час забаранялася.

    * Таксама на гэтым тыдні не пралі і не ткалі. У сераду на пятым, Пахвальным тыдні Вялікага посту, у Царкве адбываецца ўсяночнае набажэнства з канонам Андрэя Крыцкага, якое ў народзе называлі Андрэева стаянне, Андрыянава ноч ці Паклоны.

    * Дзяўчаты лічылі абавязковым выстаяць набажэнства, — лічылася, што за гэта Андрэй Крыцкі дапаможа ім знайсці добрых жаніхоў.

    * Тая, якая ішла ў гэтую ноч да царквы, брала з сабой канаплянае семя, каб потым пасеяць і загадаць на хуткае замужжа: "Святы Андрэю, канапельку сею" . Пятніца на гэтым тыдні таксама называлася Пахвальнай.

    * На Піншчыне абавязковым дзеяннем гэтага дня было мыццё дзяжы. Субота на гэтым тыдні на Тураўшчыне называлася Мезінай.

    * Часцей гэту суботу па назве ўсяго тыдня называлі Пахвальнай, лічылі святочным днём, не працавалі.

    Аксана Катовіч, Янка Крук Звязда

    Крыніца: http://www.belarus.kz/kultura/pachvalny_tydzen




    Copyright MyCorp © 2024
    Конструктор сайтов - uCoz