ДЗЕДАВІЦА

ВЯСЕЛЬНЫЯ АБРАДАВЫЯ СТРАВЫ
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0

     

    ВЯСЕЛЬНЫЯ АБРАДАВЫЯ СТРАВЫ

    У беларусаў да сёняшняга дня існуе шэраг абрадаў пры правядзенні вяселля. Вясельныя абрадавыя стравы - гэта рытуальныя стравы, якія ўжывалі ў час вяселля, перад выкананнем пэўных абрадаў або пасля іх. Феноменам традыцыйнага беларускага вяселля з’яўляецца каравай. Этнаграфiчныя крынiцы ХIХ ст. сведчаць аб тым, што каравайны абрад быў шырока распаўсюджаны сярод славянскiх народаў. Аднак у ХХ ст. кола яго iснавання было значна звужана, i сёння абрад выпякання каравая захаваўся пераважна ў Заходнiм i Усходнiм Палессi, а таксама ў Цэнтральным рэгiёне Беларусi, на Мiншчыне i на Гродзеншчыне. Каравай – ў беларускай міфалогіі і рытуалах абрадавы круглы хлеб з упрыгожваннямі і міфалагічная істота, знак урадлівасці. Па словах беларускай песні, "Сам Бог каравай месіць": Каравайніцы просяць Бога спусціцца з неба, каб дапамагчы ім мясіць і пячы.

    КАРАВАЙ

    Адзін з асноўных атрыбутаў беларускага вяселля. Можна сказаць, што абрад вяселля быў акальцаваны каравайнымі рытуаламі. Яно распачыналася працяглым, дэталёва распрацаваным абрадам выпякання каравая і пераносам яго ў клець, а заканчвалася дынамічным абрадам міжродавага падзелу рытуальнага хлеба.

    Семантычнае поле і функцыянальны спектр каравая даволі шырокія. Практычна заўсёды неадлучнымі атрыбутамі-спадарожнікамі з’яўляюцца жыта, дзяжа, каша.

    Калі зерне ў кантэксце абраду сімвалізавала патэнцыю жыцця, каша судачынялася з абрадамі пахавальна-памінальнага цыкла, семантыка дзяжы цесна звязана з лімінальнымі трансфармацыямі прыжыццёвага перыяду, напрыклад змене статуса маладых у часе вяселля (учора – хлопец і дзяўчына, сёння – жаніх і нявеста, заўтра – муж і жонка); выпечаны хлеб-каравай фіксаваў закончанасць ініцыяльна-пераходнага этапу.

    Пацвярджэннем гэтай версіі з’яўляецца толькі адзін раз – пры першым шлюбе,( г.зн. што каравай выпякаецца адзін раз і толькі пры першым шлюбе). Прынцып падабенства (адзін з асноватворных у народнай культуры) сведчыў, што маладыя, якія ўзялі шлюб, атрымлівалі такую долю, якую ў яго заклалі жанчыны-каравайніцы.

    Таму да выбару каравайніц заўсёды ставіліся з вялікай адказнасцю. Імі маглі быць вопытныя і паважаныя вяскоўцамі людзі, дбайныя і руплівыя гаспадыні. Забаранялася запрашаць да ўдзелу ў рытуале выпякання каравая ўдоваў ці бяздзетных жанчын. Звычайна на вяселле выпякалі два караваі. У хаце маладой ён меў форму круга – Сонца, а ў хаце маладога – Месяца.

    У народнай свядомасці існуе павер’е, што каравай прадказваў лёс маладых, гэта своеасаблівая кніга іх жыцця. Напрыклад, вялікая трэшчына пасярэдзіне прадказвала няўдалы шлюб. Як правіла, каравай меў трохроўневую кампазіцыю, што цалкам паўтарала міфапаэтычную мадэль свету або сімвалізавала радаводную сувязь.

    Ніжняя шырокая частка – сімвал роду, які спраўляе вяселле, сярэдняя частка сімвалізавала сям’ю, у якой нарадзіўся жаніх ці нявеста, верхняя частка – пара галубкоў, “шышачкі”, “звяркі” – гэта доля маладых, якую трэба было непадзельна захоўваць усё жыццё. У беларусаў існавала традыцыя выпякаць каравай пры канцы жніва як сімвал заканчэння збору ўраджаю і адначасова падзяку і зварот да зямлі захаваць спарыну на новы год.

    (Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary/view/2342)

    Акрамя каравая абавязковымі былі смажаная або вараная курыца, яешня, мёд, сыр і пірог. Курыца, якая сімвалізавала пладавітасць, а раней выступала, відаць, у якасці ахвярапрынашэння, была адным з галоўных кампанентаў вясельных абрадавых страў Пры выпраўленні маладой да маладога ёй давалі смажаную курыцу, якой яна частавалася з маладым пасля першай шлюбнай ночы (маладыя елі яе, раздзіраючы рукамі на кавалкі).

    Часам бацькі давалі маладой жывую чорную курыцу, якую па прыезду ў хату маладога яна пускала ў падпечак, а частавалася разам з маладым яго смажанай курыцай. У паўночна-ўсходніх рэгіёнах абавязкова ўжывалі пірог з начынкай з курынага мяса або пірог, пасярэдзіне якога была курыная галава, зробленая з цеста (такі пірог называўся курнікам).

    Абавязковымі стравамі былі таксама яешня і сыр — на заручынах імі «заядалі» шлюбны дагавор («Дзеўку заручылі, заелі яешняй і сырам»). На Гродзеншчыне пасля дасягнутага паразумення маладая ўручала маладому сыр-«злюбленік», якім малады частаваў сваю сям'ю. Яешню, мёд і сыр давалі маладым перад першай шлюбнай ноччу або пасля яе (яны павінны былі есці адной лыжкай).

    На Навагрудчыне маладыя ў клеці з'ядалі толькі хлеб, сыр і мёд, а яешню прысутныя расхоплівалі з патэльні рукамі. Калі маладая была цнатлівай, свякроў частавала яе і ўсё застолле яешняй, упрыгожанай кветкамі з цеста, калі не, на стол падавалі пакалупаную яешню і мёд. Абавязкова, кожная са сваёй яешняй, на жартоўнае вяселле прыходзілі суседкі (глядзіце Вясельныя гульні).

    Сімвалічнае значэнне меў і мёд. Калі апошні раз маладой часалі касу перад шлюбам, а таксама перад завіваннем, грэбень макалі ў мёд. Маткі маладой і маладога, сустракаючы сваіх дзяцей пасля шлюбу і ў час прыезду маладых у дом да маладой, давалі ім пакаштаваць на лыжцы або на пальцы па крышачцы мёду ці мазалі мёдам вусны.

    Калі маладая не захавала цнатлівасць да шлюбу, яе бацька павінен быў выдраць свае пчолы і пачаставаць гэтым мёдам сваякоў. Калі ж маладая была цнатлівай, малады ад імя сваёй маці вёз пірог з мёдам і сырам да маці маладой; гарэлку і кашу запраўлялі мёдам і частавалі імі ўсіх гасцей (глядзіце Салодкая гарэлка, Салодкая каша).

    Маці маладой, сустрэўшы зяця, частавала яго яешняй. Сыр служыў выкупам за маладую, які маці маладога прысылала са сватам, дружкам маладой напярэдадні вяселля. Сыр для маладой пасылала і маці з прыданкамі, каб маладая з'ела яго разам з маладым або пасля першай шлюбнай ночы аддала свякрусе.

    Часам малады вёз цешчы не пірагі з мёдам, а сыр, загорнуты ў ручнік, а ў час падзелу каравая вясельнікам разам з кавалкам каравая давалі таксама па кавалку сыру. Акрамя пералічаных страў абавязковымі на вяселлі былі пірагі, якія раней пяклі з каравайнага цеста, а пазней — са звычайнага і якія суправаджалі выкананне амаль усіх абрадаў.

    Пасля першага пачастунку ў маладога яго дружкі выводзілі маладых з-за стала і здымалі пакрывала з галавы маладой двума пірагамі. Піражок (шышку) пад пахай насілі малады і маладая, пачынаючы з пасада, з піражкамі яны ехалі ў царкву, да маладога, ішлі ў клець або выходзілі з яе, маладая першы раз з піражком ішла па ваду і г.д.

    Крыніца: http://www.gants-region.info/index/vjaselnyja_abradavyja_stravy/0-2071

    Выкарыстоўваўся беларусамі ў вясельным абрадзе і калач.

    КАЛАЧ

    Святочны печаны выраб з пшанічнай мукі ў выглядзе круглай булкі, праўдагаватага пірага, вялікага абаранка або нават бліна. На захадзе Беларусі (пераважна ў Зах. Палессі) калач часта выконваў ролю каравая ў вясельным абрадзе.

    На Піншчыне калачом сустракала маладых маці жаніха. Калачом або абаранкамі аздаблялі і традыцыйныя вясельныя караваі: іх змяшчалі зверху каравая і ўпрыгожвалі кветкамі і фарбаванымі мяцёлкамі аўса або нанізвалі на каравайную стужку.

    Дарылі калач або абаранкі жаніх і нявестам і ў перадвясельны перыяд. У Зах. Палессі калач дарылі ўнукі сваім бабкам – павітухам. У цэлым абрадавае выкарыстанне калача у Беларусі абмежаванае і больш уласцівае, відаць, заходнім і паўднёвым славянам.

    Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary/view/2192




    Copyright MyCorp © 2024
    Конструктор сайтов - uCoz