ДЗЕДАВІЦА

РАЙ, МАЦІ ЗЯМЛЯ-КАРМІЦЕЛЬКА І ДОЖДЖ
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0

    РАЙ, МАЦІ ЗЯМЛЯ-КАРМІЦЕЛЬКА І ДОЖДЖ

    Мы ўжо ведаем, якую ролю адводзілі Раю ў народным побыце, у павышэнні ўраджайнасці нівы. Асабліва падкрэслівалася сувязь Райка з Зямлёй-Карміцелькай. Нярэдка Рай нібы пяшчотна ахоплівае сімвал Маці Зямлі-Карміцелькі (іл. 102). А вось на посцілцы Т.Гаспадарык (Нясвіжскі р-н, гл. іл. 76) гэтыя ўзоры спалучаюцца з сімвалам дажджу. Пакроўская (Старое Сяло Віцебскага р-на), я.ксій я паказваў здымак посцілкі, беі" цяжкасці патлумачыла такое суседства, паколькі ўраджай залежыць ад дажджу. Таму і суседнічаюць сімвал ураджаю і сімвал дажджу. "Я бачыла посілкі, дзе Раёк і дождж паказаны разам. Прычым галінкі Райка нібы абдымаюць узор дажджу. А называлі гэты ўзор то цёплым дожджыкам, то Дажджбогам. Дождж - гэта Бог, Дажджбог" . Васілеўская (Мігуліна Сенненскага р-на) цэнтральны матыў на сваёй посцілцы (іл. 103) назвала Богам дажджу, Дажджбогам. Паводле павер'яў старых жанчын, Дажджбог даваў дождж. Але для гэтага трэба было прынесці яму ахвяру ці паваражыць. Варажылі так: сыпалі ў калодзеж мак; залезшы на дрэва, сыпалі ў раку жыта і казалі замову: Дожджык, дожджык, дзіргані, я паеду на кані, Богу маліцца, нізка кланіцца. А каб дождж перастаў, замаўлялі: Дожджык, дожджык, перастань, я паеду на Ярдань, Богу маліцца, нізка кланіцца. http://www.jivebelarus.net/our-heritage/belarusian-ornament.html?page=2




    Copyright MyCorp © 2024
    Конструктор сайтов - uCoz