ДЗЕДАВІЦА

АБРОЧНАЯ СВЕЧКА
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0

    ШТО ТАКОЕ АБРОЧНАЯ СВЕЧКА

    Аброчная свечка — агульная свечка вясковай абшчыны — своеасаблівы невялікі скульптурны помнік. Яе выплаўлялі з воску, таўшчынёй не менш за пятнаццаць сантыметраў, а ў вышыню — да сарака, ставілі ў вечка дзяжы, “апраналі” ў спецыяльна пашытае “плацце” (зверху павязвалі невялічкія фартушкі, упрыгожаныя бусінкамі, стужкамі, вышыўкай). Кожны год упрыгажэнні свечкі абнаўлялі, таму з цягам часу яна станавілася ўсё больш тоўстай.

    Акрамя таго, на аброчную свечку мацавалі маленькія свечкі, з якімі людзі прыходзілі на набажэнства, воск плавіўся і абцякаў, ад гэтага свечка станавілася яшчэ большай і цяжкай. Выбар хаты, у якой некаторы час захоўвалася свечка, залежаў ад многіх абставін. З аднаго боку, прысутнасць у хаце мірской свечкі накладвала на гаспадара і яго сям’ю дадатковыя патрабаванні.

    Гэта было вялікім гонарам, які трэба было заслужыць. З другога боку, перанос свечкі з хаты ў хату мог быць выкліканы нейкім няшчасцем, якое здаралася раптоўна. Акрамя таго, свечку не захоўвалі ў тым доме, у якім жылі кепскія людзі або тыя, хто былі злыя, часта лаяліся паміж сабой і з аднавяскоўцамі. Так абшчына выказвала свае адносіны да гэтай сям’і.

    Сяляне былі глыбока перакананы, што невыкананне абраду “Вынас свечкі” можа наклікаць на вёску і яе жыхароў пракляцце, якое праявіцца ў выглядзе эпідэміі, падзяжу хатняй жывёлы, неўраджаю і г.д. Вясной 2004 года мы сталі сведкамі таго, як праводзілася набажэнства старавераў з нагоды святкавання Ушэсця ў вёсцы Пералёўка Веткаўскага раёна.

    У мясцовай традыцыі святочныя абрады першай палавіны гэтага дня атрымалі назву “Вынас свечкі”. У хаце той жанчыны, якая зрабіла свечку ў памяць па загінуўшым сыне, яна знаходзілася амаль што сорак год. Калі ж жанчына памерла, то аброчную свечку сталі пераносіць з хаты ў хату. Той гаспадар, у якога свечка захоўвалася на працягу апошняга года, абавязкова рыхтаваў святочны стол-братчыну.

    Пасля малебну адбывалася святочнае сталаванне, затым адпраўляліся вадзіць карагоды і спраўляць абрад “Ваджэнне стралы”, а напрыканцы дня зноў ладзілі вячэру, на якой прымалася калектыўнае рашэнне, каму перадаць аброчную свечку на далейшае захаванне. Трынаццаць год свечка знаходзілася ў тым доме, у якім здарылася вялікая бяда: загінулі бацька і сын.

    Цяпер вось ужо трэці год яна “дапамагае” той сям’і, у якой моцна запіў бацька, а аднойчы нават надумаў закончыць жыццё самагубствам. Аднавяскоўцы вырашылі тэрмінова перанесці аброчную свечку менавіта ў гэту хату. Нягледзячы на тое што галоўная свечка абшчыны знаходзіцца ў нейкім адным доме, да яе — свечкі — прыходзяць усе аднавяскоўцы, каб памаліцца і паставіць побач свае свечкі са сваімі ўласнымі просьбамі і пажаданнямі.

    Крыніца: http://www.ng.by/ru/issues?art_id=31952




    Copyright MyCorp © 2019
    Конструктор сайтов - uCoz