ДЗЕДАВІЦА

МАРОЗ, ДЗЕД МАРОЗ, ЛЕДЗЯНЫ ДЗЕД
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0

    МАРОЗ, ДЗЕД МАРОЗ, ЛЕДЗЯНЫ ДЗЕД

    Міфічная істота, якая ўвасабляла зімовы холад. Уяўляўся старым сівым дзедам з сінім або чырвоным, як буряк, носам. Яго валасы і доўгая барада ўніз да долу спускаліся саплі.

    Апрануты ён быў у снегавую сярмягу, ці проста ў снег, лёд ды іней. Зімою Бог пасылае М. на карысць людзям, каб ён усюды праклаў масты цераз рэкі, азёры і балоты. Нават тоўсты лёд стогне і скрыпіць, калі па ім ідзе М.

    Людзі дзякуюць Богу, калі ён насылае моцныя маразы, бо тады добрая дарога і здаровае паветра. Трэск у кутках і начное стуканне падчас вялікага холаду прыпісвалі Ледзяному дзеду, які мае звычай садзіцца на хаце.

    З мэтаю залагодзіць яго, каб ён не разваліў хату ды не памарозіў азімых, запрашалі страшнага дзеда на калядную вячэру: “Мароз, Мароз! Хадзі куццю есці!”

    Калі ж М. здараецца позна вясною ці вельмі рана ўвосень, а то і ўлетку, тады лічылі, што яго паслалі ведзьмы або ведзьмакі. М. заўжды любіць дужацца з Сонцам, але не можа яго пабароць і ў злосці кліча на дапамогу вецер.

    На Грамніцы (15 лютага) сонейка адразу можа растапіць бараду М. так, што з яе пацячэ, і прыходзіць канец панавання М. Гл. таксама Зюзя.

    Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary/view/3363

    МАРОЗ І ЗІМА

    Памагатыя Бога зімы Зюзі — Мароз і Зіма. Мароз з'яўляецца на зямлю тады, калі сонейка адыходзіць далека ад яе. Гэты Дух выглядае як стары, сівы, велізарны дзед. Ён увесь белы, бо апрануты ў снег, лёд ды іней. Толькі губы ды нос у яго чырвоныя. Замест вусоў і барады ўніз спускаюцца ледзяшы аж да долу.

    У Мароза ёсць любімая сястра — Завіруха. Мароз вельмі любіць дужацца з сонцам, але не можа яго пабароць. Сонейка шуткуе з Марозам, а ён злуе і кліча сабе на дапамогу Вецер. Калі Мароз у хаўрусе з паўночным ці ўсходнім Ветрам, то ён доўга пратрымаецца, а калі гэтыя вятры не схочуць памагаць Марозу, то ён хутка здасца.

    Зюзя пасылае Мароз на карысць людзям, каб усюды паслаў масты цераз рэкі, азёры, балоты або якую-небудзь тхлань ці нетру. Людзі дзякуюць Бог як ён дае «здаравенныя» маразы, бо тады добрая дарога і здаровае паветра. Пра моцны мароз беларусы кажуць: «Мароз сёння пякун: стары нясецца, ажио барада трасецца».

    Калі Мароз ляціць па паветры, то з яго сыплецца пыл. Гэта — іней. Як Мароз дыхне холадам, то адразу замярзае тая пара, якой дыхае Зямля. Так і ўтвараецца іней. Людзі не ведаюць, навошта іней, а ён, мабыць, патрэбен, бо так сабе нічога не бывае на свеце, а кожная рэч мае свае прызначэнне. Начное стуканне і трэск у кутках хаты — жарты Мароза, які мае звычай садзіцца адпачываць на хаце.

    Вось ад гэтага і трашчаць бярвёны. Нават тоўсты лёд і то стогне, калі па ім ідзе Мароз. Менавіта таму, каб задобрыць гэтага страшнага дзеда, беларусы запрашаюць яго на калядную вячэру паесці куцці. Гаспадар адчыняе акно і, высунуўшыся з яго, кліча: «Мароз! Мароз! Ідзі куццю есці.

    Летам не бывай, па межах не хадзі, яравых не губі, пад калодаю ляжы, а то будзем жалезным кнутом секчы». Адзін гаспадар па звычаі запрасіў да сябе Мароза паесці куцці. Мароз яму ў адказ: «Я ўжо куцці паеў ды на каня сеў. Ідзі толькі патрымай жарабятка». Гаспадар не звярнуў увагі на гэтыя словы і пасля вячэры спакойна лёг спаць.

    На другі дзень пайшоў паглядзець сваю жывёлу і бачыць, што яго конь некуды знік. Тут ён успомніў учарашнюю размову і здагадаўся, у чым справа. Пасля такога здарэння не ўсе гаспадары запрашаюць Мароза да сябе на вячэру. Разам з Марозам зімою ў Гэтым Свеце пануе Зіма — старая сівая баба.

    Яна любіць Мароза і заўжды запрашае да сябе ў госці. Калі часам Зіма не ўгодзіць Марозу, ці ён зазлуе на яе, то доўгі час не заходзіць да Зімы ў госці. Тады старая плача, аж халодныя слёзы цякуць. Як наступае час вясны, на дапамогу Марозу і Зіме з'яўляюцца Пужайла і Пужаніца. Яны ўзыходзяць на ўзгоркі і клічуць Мароз, Завіруху-сястрыцу словамі: «Го-о, Мароз, го-о Завіруха!» ды палохаюць людзей.

    Вясну можна прытрымаць, але нельга спыніць: час панавання Зюзі, Мароза, Завірухі і Зімы скончыўся. 3 надыходам лета Зіма хаваецца пад зямлёю, а Мароз — пад калодаю. Калі ён з'яўляецца позняй вясной ці ранняй восенню, а тым больш летам, гэта азначае, што Мароза паслалі па загадзе Чарнабога

    Крыніца: http://mifijslavyan.ru/stories4/64.htm

    МАРОЗ

    Мароз ніколі не ўспрымаўся, як зло ці божае пакаранне. Доказ таму — звычай зазываць мароз у хату як госця; акрамя таго, не было звычаю, каб пракліналі каго пакараннем маразамі.

    На каляды, у час святочнай вячэры — куцці — усе члены сям’і ад галавы сям’і да малых дзяцей павінны былі тройчы зазываць мароз да сябе ў госці: “Мароз, мароз! Хадзі куццю есці, ды не марозь нас і скаціну нашу!”

    Усе згаданыя з’явы прыроды аналагічна трактаваліся і ў суседніх вёсках, а не толькі ў Кажан-Гарадку ці Дрэбску. Лёгка заўважыць, што толькі такую жыццёва неабходную для земляроба з’яву прыроды, як дождж, нашы продкі спрабавалі вызваць магічнымі прыёмамі, вельмі небяспечнымі для жыцця і здароўя.

    Крыніца: http://luninec.hmarka.net/muza/priroda.html




    Copyright MyCorp © 2024
    Конструктор сайтов - uCoz