ПУННІК
Пуннік - дэманалагічная істота беларусаў, дух, які жыў у пуні.
Пуннік падобны на ахапак дробнага забруджанага сена, пакрыты запыленымі ніткамі павуціны. Ён, паводле ўяўленняў, звычайна сядзеў на кроквах і назіраў за наведвальнікамі пуні, палохаючы дзяцей і некаторых прахожых хрыпам, свістам ці жаласным енкам. Вельмі не падабалася пунніку вільгаць, ад якой ён марнеў, хоць, як і іншыя нячысцікі, загінуць мог толькі ад удару маланкі. Крыніца: https://be.wikipedia.org/wiki/%D0%9F%D1%83%D0%BD%D0%BD%D1%96%D0%BA