ДЗЕДАВІЦА

ІГОЛКА, ГОЛКА
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0

    ІГОЛКА, ГОЛКА

    Згадкі пра І. выяўляюць сувязь яе з ідэяй руху і адпаведна з матывам кантакту з тым светам. І. уваходзіла ў склад пасагу, што акрамя утылітарных намераў звязвала яе з ідэяй паспяховага стварэння, “сшывання” новай сям’і.

    У аказіяльнай і купальскай абраднасці беларусаў І. знайшлі выкарыстанне ў выпадках выяўлення так званых “малочных” чараўніц (гл. Ведзьмы малочныя) і помсты ім – дзеля гэтага працэджвалі малако праз цадзілку з уторкнутымі ў яе І. і кіпяцілі іх.

    У дачыненні да выкарыстання І. існавалі пэўныя рэгламентацыі. Так, трэба было пільнавацца, каб не пакалоць кагосьці І. ці нечым іншым вострым на Каляды, бо можа нарадзіцца двухгаловае дзіця. Гэтаксама ў “крывыя” калядныя вечары трэба было наагул устрымлівацца ад шытва.

    Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary/view/2062

    ІГОЛКА.

    Іголка ў народных міфалагічных уяўленнях служыла прадметам-засцерагальнікам. Менавіта, гэта тычыцца яе уласцівасці “калоцца” і не падпускаць да сябе “нечысць”.

    “Калі адпраўлялі у армію хлопцаў, абезацельно ў шапку ўсадзяць іголку, каб ад яго адколваліся няшчасці. Стрыгуць, а затым ушываюць гэтую іголку”* [3]. “…коб молодого ніхто не назурочыў, то яму ззаду к пінжаку, на шыі, прычаплялі іголку з краснаю ніткаю”* [1].

    “Для того, чтобы человек нехороший не заходил, плохого не сделал, то нужно воткнуть иголку в дверь. Пришла тётка Акулина (а у нас отелилась корова) и попросила соли. А иголка-то была воткнута, и она полдня сидела, не могла выйти из дома. “Ну ладно, тёть Марь, вытащи иголку, я уйду”, - сказала-то тётка Акулина” [4, с. 248].

    Крыніца: http://nashkraj.info/content/view/638/114/




    Copyright MyCorp © 2019
    Конструктор сайтов - uCoz