ВЯЛЬ

ВЯЛЬ - у беларускай міфалогіі адзін з цмокаў. Паданне аб ім запісана Ірынай Дубянецкай у в. Валэйкішкі (Астравецкі раён). Вяль жыў каля валуна бліз вёскі Валэйкішкі, бавіўся з ім, перакідваў і не даваў людзям прайсці, а таксама краў у іх скаціну. Аднойчы разумны вясковец закалоў барана, злупіў з яго скуру, заліў у яе "смалу і серку" і паставіў каля камня. Цмок убачыў "барана" і адразу з'еў. Гарачая смала заліла яму глотку, і ён адразу памёр. Перад смерцю Вяль зароў так громка, што яго пачуў цмок Крок, што жыў пад Кракавам, і сам адразу памёр са страху.
Крыніца: http://be.wikipedia.org/wiki/%D0%92%D1%8F%D0%BB%D1%8C
|