ДЗЕДАВІЦА

ПАДВЕЙ
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0

    ПАДВЕЙ

    Шкадлівы вецер, верагодна тое, што і віхор; хвароба, выкліканая гэтым ветрам, “ветравое ліха”. Сваім нападам ён можа скруціць чалавеку галаву, руку ці нагу, адняць мову. П. можа быць самародны ці насланы: “Падвейно, вражэ чалавечэ, [ з ] чаго ж ты збуяўся: ці ты з ветру, ці ты з пяску, ці ты з вады, ці ты з агню, ці ты насланы?”

    Лічылася, што благі вецер можа наслаць чараўнік, але і кожны чалавек мог выклікаць вецер у спякотны дзень на полі рэзкім свістам, толькі рабіць гэта было небяспечна, можна было наклікаць віхор. П. у замове “Ад падвею” называецца “нячыцстым нячысцікам”, паганцам: “Ты з паганага ўмываўся, та паганым запаразаўся”.

    П. разганяюць па полі тры браты і тры сястры, яго вылечвае (выганяе) Прачыстая ці сам Хрыстос: “… Ісус Хрыстос сядзіць, із дзвюх чашэй мёд – віно пералівае, а із трэцяй падвей выганяе”. Падвею супрацьпастаўляецца “вецер ціхі”. Да яго звяртаюцца, каб забраў назад “ветравое ліха”, дадзенае чалавеку. Анёлы таксама ўяўляюцца абаронцамі людзей, яны адбіваюць “усіх наглых урагоў і злыя ветры – падвеі, буры злыя”.

    У замовах ад падвею гаворыцца пра 12 вятроў, альбо 12 віхроў, хоць, магчыма, гэтая сакральная лічба не адпавядала колькасці рэальных разнавіднасцяў вятроў, з якіх вядомы П., віхор, буйны вецер, ціхі вецер, бура, вея. Апошняя назва звязаная з моцным зімовым ветрам, які гоніць, правявае снег. Шкоднай вея не лічыцца, хоць і замятае ўсе сцежкі – дарожкі.

    Створаны Максімам Багдановічам вобраз П., ветру, што гуляе ў заснежаным полі, больш стасуецца да веі, бо П. – найперш шкадлівы, хваробатворны павеў ветру, незалежны ад пары года і іншых абставін. Каб засцерагчыся ад віхору, трэба паказаць яму такі пашыраны абярэг, як кукіш, і ўзлаваны П. прімчыць міма, не закрануўшы чалавека.

    П., як і іншыя паветраныя персанажы (напрыклад, Змей), меў і надзвычай выразную эратычна – сексуальную функцыю. Так, герой беларускай чарадзейнай казкі асілак Іван Падвей нарадзіўся ў царэўны – прыгажуні “ад падвею” – скразняку.

    Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary?alpha=&authenticity_token=7ac738a48b166025e45f6b2c67b725bd415bc85e&page=1

    ПАДВЕЙ

    Шкадлівы вецер, верагодна тое, што і віхор; хвароба, выкліканая гэтым ветрам, “ветравое ліха”. Сваім нападам ён можа скруціць чалавеку галаву, руку ці нагу, адняць мову. П. можа быць самародны ці насланы: “Падвейно, вражэ чалавечэ, [ з ] чаго ж ты збуяўся: ці ты з ветру, ці ты з пяску, ці ты з вады, ці ты з агню, ці ты насланы?”

    Лічылася, што благі вецер можа наслаць чараўнік, але і кожны чалавек мог выклікаць вецер у спякотны дзень на полі рэзкім свістам, толькі рабіць гэта было небяспечна, можна было наклікаць віхор. П. у замове “Ад падвею” называецца “нячыцстым нячысцікам”, паганцам: “Ты з паганага ўмываўся, та паганым запаразаўся”.

    П. разганяюць па полі тры браты і тры сястры, яго вылечвае (выганяе) Прачыстая ці сам Хрыстос: “… Ісус Хрыстос сядзіць, із дзвюх чашэй мёд – віно пералівае, а із трэцяй падвей выганяе”. Падвею супрацьпастаўляецца “вецер ціхі”.

    Да яго звяртаюцца, каб забраў назад “ветравое ліха”, дадзенае чалавеку. Анёлы таксама ўяўляюцца абаронцамі людзей, яны адбіваюць “усіх наглых урагоў і злыя ветры – падвеі, буры злыя”.

    У замовах ад падвею гаворыцца пра 12 вятроў, альбо 12 віхроў, хоць, магчыма, гэтая сакральная лічба не адпавядала колькасці рэальных разнавіднасцяў вятроў, з якіх вядомы П., віхор, буйны вецер, ціхі вецер, бура, вея.

    Апошняя назва звязаная з моцным зімовым ветрам, які гоніць, правявае снег. Шкоднай вея не лічыцца, хоць і замятае ўсе сцежкі – дарожкі. Створаны Максімам Багдановічам вобраз П., ветру, што гуляе ў заснежаным полі, больш стасуецца да веі, бо П. – найперш шкадлівы, хваробатворны павеў ветру, незалежны ад пары года і іншых абставін.

    Каб засцерагчыся ад віхору, трэба паказаць яму такі пашыраны абярэг, як кукіш, і ўзлаваны П. прімчыць міма, не закрануўшы чалавека. П., як і іншыя паветраныя персанажы (напрыклад, Змей), меў і надзвычай выразную эратычна – сексуальную функцыю.

    Так, герой беларускай чарадзейнай казкі асілак Іван Падвей нарадзіўся ў царэўны – прыгажуні “ад падвею” – скразняку.

    Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary/view/3823

    ПАДВЕЙ

    Падвей — гэта той Дух, што круціцце віхрем у полі. Ён насылае не людзей асаблівую хваробу, якая таксама называецца падвеем: наляціць віхор на чалевека — і скруціць яму галаву набок, адніме мову, а то скруціць руку ці нагу.

    Падвей — благі вецер, зыходзіць ад Нядобрага Духа ці ад чараўніка. Заўсёды трэбе ратавацца ад віхру. Калі ён круціцца, трэба паказаць яму кукіш: гэтага Падвей не любіць і праімчыцца бокам, не закрануўшы чалавека.

    Каб надзейней засцерагчыся ад яго, лепш заўсёды мець пры сабе якую-небудзь жалезную рэч, напрыклад сякеру, нож. Калі ж Падвей шкодзіць гаспадарцы і кукіш не дапамагае, кіньце ў яго нажом ці сякераю.

    Ён толькі піскне, а віхор невядома куды і дзенецца. Неба адразу ачысціцца, на ім не будзе ніводнай хмаркі.

    http://mifijslavyan.ru/stories4/38.htm

    ПАДВЕЙ - дух віхуры, які круціцца па палях, пустэчам і дарогам і насылае на людзей адмысловую хваробу - падвей: наляціць віхура на чалавека - і закруціць яму руку ці нагу, а то і галаву, адніме рэч. Таму, згледзеўшы віхуру, трэба паказаць яму кукіш: гэтага Падвей не любіць і праляціць міма чалавека, не крануўшы яго.

    Крыніцы: журнал «Нёман», 3-2001

    Беларуская Палічка: http://www.knihi.com

    Сайт: http://old.knihi.com/artykuly/jaryla-ras.html

    ПАДВЕЙ – дух віхору. Можа насылаць на людзей хваробу;




    Copyright MyCorp © 2019
    Конструктор сайтов - uCoz