ДЗЕДАВІЦА

ПАПОЎ ЗЫК
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0

    ПАПОЎ ЗЫК

    Смаленскiя беларусы называлi так канец лiпеня i пачатак жнiўня па аналогii з "кароўiм i конскiм зыкам"(гл. 26 чэрвеня). Раней у гэты час папы хадзiлi па весках за "нiўю" – зборам жыта для пасеву (Дабравольскі, 1914). Цiкавае асыятыўнае супадзенне адбылося ў назвах i традыцыях святкаванняў.

    Старадаўнi звычай ушанавання маку, у якiм праяўляецца язычніцкі татэмiзм, i хрысцiянская традыцыя памяцi сямi пакутнiкаў Макавеяў (166 год да Раства Хрыстова) злiлiся ў народным свяце Макавей (Макава, Макаўе). У царкоўным i народным календары Спасы (14, 19 i 29 жнiўня).

    Першы Спас – святкаванне Усемiласцiвага Спаса i Прысвятой Багародзiцы было ўведзена ў X11 ст. пасля паходу князя Андрэя Багалюбскага на валожскiх балгар у 1164 годзе. Фалькларыст I. Крук лiчыць, што тры народныя святы "запазычаны з царкоўнага календара", зусiм супрацьлеглае i даволi абгрунтаванае меркаванне выказаў яго калега У. Сысоў.

    Ён сцвярджае, што Спас--язычнiцкае бажаство, "якое ўвасобiла ў сабе Духа ўраджаю, а магчыма, што нават узначальвала цэлы пантэон Духаў поля, лесу, лугу i г.д." i пазней не асiліўшы старажытныя вераваннi i погляды селянiна на Спасаўскiя святкi, царква часткова асiмілявала, зрабiла iдэйнае напластаванне (1997. С.197-199).

    Вось якiм уяўляецца беларусу Спас "Святы Спас, спасi нас"(у замовах, абрадавых песнях), "Святы Іспас – стары дзядок, на восець садзiў, жыта малацiў...", "...па полi ходзiць, копы лiчыць...", "...гнаi водзiць", "едзець у поле ды зямельку мяшаець, прыгатаўляець"(у валачобных песнях).

    На 1 жніўня па каталіцкаму календару прыходзіцца дзень памяці святых Пятра і Макавея, аднак, як сцвярджаюць этнографы (Граздова І.), яны не аказалі ніякае ўздзеянне на кельцкае язычніцкае свята пачатку жніва ў ірландцаў (КЗ, 1978. С. 76).

    У скандынаўскіх народаў на свята Пятра (Peders fengsel – Пятро ў кандалах) забараняліся сельскагаспадарчыя работы. «Нарвежскі народны каляндар» ад 1898 г. вызначаў: калі на 1 жніўня дождж, то і будзе працягвацца тры тыдні (с. 102).

    Румыны на Макавееў дзень (Масоvеі) акраплялі сады і агароды, вынішчаючы шкоднікаў, асвячалі кветкі, зёлкі, снапы і называлі яго Мядовым (Macoveiul stuрilor), бо качалі першы мёд (с. 252).

    У Македоніі лічаць, што з братоў Макавеяў лета пачынае паварочваць да зімы. У праваслаўных было шмат забарон: на жаночыя работы, купанне і інш.

    Алесь Лозка




    Copyright MyCorp © 2024
    Конструктор сайтов - uCoz